26 красавiка 2024, Пятніца, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У якіх еўрапейскіх краінах прасцей за ўсё знайсці працу гастарбайтэрам

2
У якіх еўрапейскіх краінах прасцей за ўсё знайсці працу гастарбайтэрам

А ў якіх - складаней за ўсё.

Людзі, якія нарадзіліся за межамі Еўразвязу, з большай доляй імавернасці могуць апынуцца без працы, чым тыя, хто нарадзіўся ў адной з краін ЕЗ. Пра гэта сведчыць новае даследаванне еўрапейскай статыстычнай службы «Еўрастат», згодна з якім толькі Харватыя і Чэхія ўяўляюць сабой выключэнні з правіла, паведамляе Euronews.

Аналіз «Еўрастата» паказаў, што ў Грэцыі самы высокі ўзровень беспрацоўя сярод тых, хто прыехаў у краіну з-за межаў ЕЗ: у 2016 годзе доля беспрацоўных сярод гэтай катэгорыі асоб складала амаль 33%. Для людзей, якія нарадзіліся ў іншай краіне ЕЗ, гэты паказчык складаў у Грэцыі блізу 30%. Пры гэтым сярод саміх грэкаў узровень беспрацоўя 24,6%.

Высокі ўзровень беспрацоўя таксама ў Гішпаніі - 24,6% для асоб, якія нарадзіліся за межамі ЕЗ, 20,1% сярод тых, хто нарадзіўся ў іншай краіне блока, і толькі 17,2% сярод карэнных гішпанцаў.

У пераважнай большасці краін ЕЗ аналагічная сітуацыя сярод беспрацоўных гэтых трох сацыяльных катэгорый.

Самы вялікі разрыў у паказчыках занятасці «мясцовых» і «прыезджых», як выявілася, у Бельгіі, Фінляндыі і Швэцыі, дзе ўзровень беспрацоўя сярод людзей, народжаных па-за блокам ЕЗ больш чым удвая перавышае адсотак беспрацоўных сярод выхадцаў з краін ЕЗ і тых, хто нарадзіўся у гэтых краінах.

Харватыя і Чэхія - выключэнні з агульнай тэндэнцыі. У Харватыі сярод тых, хто нарадзіўся ў краіне, як высветлілася больш высокі ўзровень беспрацоўя, чым сярод прыезджых з-за межаў Еўразвязу (11,3% і 8% адпаведна), у той час як у Чэшскай Рэспубліцы больш за ўсё беспрацоўных сярод грамадзян з іншых краін ЕЗ (6,2%), а становішча мясцовага насельніцтва і «аўтсайдэраў» ЕЗ крыху лепшае.

Раней у Чэхіі заяўлялі, што зацікаўленыя ў беларускіх работнікаў.

Характэрна, што сёлета беларусы прыкметна часцей сталі адпраўляцца на заробкі ў гэтую краіну. Калі ў 2017-м у Чэхіі працаўладкаваліся 85 чалавек, то толькі за першае паўгоддзе 2018 года - 164 чалавекі.

У пяці дзяржавах ЕЗ - у Італіі, Вялікай Брытаніі, Ірландыі, Партугаліі і на Кіпры - беспрацоўе ў гарадах ніжэйшае сярод асобаў, якія нарадзіліся ў іншай краіне Еўразвязу, чым сярод мясцовага насельніцтва. Такая статыстыка гаворыць аб «імпарце» кваліфікаваных кадраў, гэта значыць, у краіну на ПМЖ прыязджаюць у асноўным тыя, хто ўжо знайшоў сабе працу.

Але агульны ўзровень беспрацоўя ў краінах ЕЗ складае 9,1% сярод саміх еўрапейцаў і 15,4% сярод людзей, народжаных па-за блокам.

Нагадаем, беларусы сталі часцей адпраўляцца на заробкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках