2 траўня 2024, Чацвер, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як затрымлівалі Статкевіча ды іншых пратэстоўцаў у Берасці

15
Як затрымлівалі Статкевіча ды іншых пратэстоўцаў у Берасці

Акцыя супраць будаўніцтва небяспечнага завода скончылася нестандартна.

14 кастрычніка на акцыю супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці выйшлі некалькі дзясяткаў чалавек. Да іх далучыўся адзін з апазіцыйных лідараў Мікалай Статкевіч, паведамляе «Радыё Свабода».

На пачатку акцыі стала вядома пра аднаго затрыманага актывіста - Змітра Бекалюка.

На ацэнку праваабаронцы Рамана Кісляка, на плошчу ў Берасці выйшла больш за 120 чалавек.

Акцыя скончылася нестандартна. Блізу 13-й гадзіны людзі самі падышлі да аўтазака і спыталі супрацоўнікаў АМАП, ці будуць тыя забіраць блогераў Пятрухіна і Кабанава.

Адразу ж да аўтазака падбеглі амаль два дзясяткі супрацоўнікаў АМАП. Яны схапілі Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава, а таксама Мікалая Статкевіча.

Аўтазак з'ехаў у Ленінскі РАУС. Людзі, якія засталіся, вызначылі ісці ва ўчастак, каб падтрымаць затрыманых. Але праз 100 метраў два міліцэйскія УАЗ забралі яшчэ 2 пратэстоўцаў - Віталя Козака і Уладзіміра Мароза.

Затрымалі таксама Рыгора Пагарцава з «Народнай Грамады» і яшчэ двух чалавек, імёны якіх пакуль невядомыя.

Пасля гэтага блізу 15 чалавек пайшлі да Ленінскага РАУС.

А 15 гадзіне з пастарунка адпусцілі Дзмітрыя Бекалюка, затрыманага раніцай, да пачатку акцыі. Некалькі гадзін ён быў у міліцыі разам са сваім маленькім сынам.

Сходы праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода праходзяць у Берасці некалькі месяцаў кожную нядзелю.

Звычайна яны абыходзіліся без затрыманняў. Людзі збіраліся на плошчы, «каб пакарміць галубоў» і не выкрыквалі ніякіх лозунгаў.

Затрымліваць удзельнікаў пачалі цягам апошніх двух тыдняў. Некалькіх пратэстоўцаў аштрафавалі.

10 кастрычніка 7 актывістаў атрымалі папярэджанні пракуратуры аб недапушчальнасці ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях. У іх ліку і блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў. Пасля гэтага яны выклалі на сваім канале заклік выйсці на плошчу.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках