31 жнiўня 2026, панядзелак, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм’ер Індыі — Пуціну: Нам патрэбны канец вайны

4
Прэм’ер Індыі — Пуціну: Нам патрэбны канец вайны
Нарэндра Модзі
Фота: Reuters

Нарэндра Модзі асабіста перадаў дыктатару РФ «пасланне Індыі».

Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі заявіў пра неабходнасць спыніць вайну ва Украіне. Палітыкі сустрэліся ў кыргызскім Бішкеку, дзе праходзіць саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Нарэндра Модзі падкрэсліў, што кожны дзень вайны наносіць шкоду чалавецтву, таму неабходна працаваць над спыненнем баявых дзеянняў. Паводле яго слоў, Індыя і надалей будзе падтрымліваць мірныя перамовы паміж Украінай і Расіяй.

«Нам трэба перайсці ад бясконцай вайны да яе спынення. Такое пасланне Індыі. Нам патрэбны канец вайны, а не яе працяг», — заявіў індыйскі прэм’ер.

Раней, напрыканцы ліпеня, прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў падчас сустрэчы з Пуціным таксама заклікаў замарозіць расійска-ўкраінскую вайну і вярнуцца да перамоў. Аднак прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў у адказ заявіў, што з улікам пазіцыі Кіева замарозіць канфлікт немагчыма. Паводле яго слоў, для Расіі галоўнай умовай застаецца дасягненне пастаўленых ёй мэтаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках