Еўрасаюз «ўзяў на абардаж» яшчэ адно судна ценявога флоту Расіі
- 31.08.2026, 18:57
Фотафакт.
Еўрасаюз захапіў яшчэ адно судна ценявога флоту, якое звязваюць з Расіяй, заявіла ў X кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Каллас.
«Нафтавы танкер MV SUN, падазраваны ў хаджэнні пад чужым сцягам з парушэннем міжнароднага марскога права, быў узяты на абардаж 30 жніўня ў Міжземным моры сіламі аперацыі IRINI для праверкі сцяга», — гаворыцца ў паведамленні.
MV SUN стала шостым суднам ценявога флоту, даглядзеным сіламі ЕС за апошнія месяцы, адзначыла Каллас. Паводле яе слоў, гэтую тэму абмяркуюць міністры абароны краін Еўрасаюза на саміце ў Ірландыі заўтра, 1 верасня.


