27 красавiка 2024, Субота, 1:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 900 фур чакаюць выезду з Беларусі ў Літву і Латвію

1
Больш за 900 фур чакаюць выезду з Беларусі ў Літву і Латвію

Уезду ў Польшчу чакае больш за 150 вялікагрузных аўтамабіляў.

На мяжы Беларусі з суседнімі краінамі назапасіліся чэргі велікагрузных аўтамабіляў. Гэта вынікае з інфармацыі на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта, які кожныя дзве гадзіны абнаўляе звесткі камер назірання на КПП, паведамляе tut.by.

Паводле звестак на 16.00, больш за ўсё фур знаходзіцца каля пункта пропуску «Каменны Лог», дзе ўезду ў Літву чакаюць 240 аўто. У пункце пропуску «Прывалка» знаходзяцца 140 аўтамабіляў, у «Катлоўцы» - 100, у «Беняконях» - 110.

На беларуска-латвійскай мяжы таксама прыстойная чарга. Тут на двух пунктах пропуску ўезду чакаюць 300 фур.

На польскім напрамку менш аўто. Аднак там сітуацыя ідэнтычная па абодва бакі мяжы. Уезду ў Польшчу чакае больш за 150 вялікагрузных аўтамабіляў. Але ахвочых уехаць у Беларусь яшчэ больш - 170 адзінак тэхнікі.

У Беларусі плануецца праект з Еўрапейскім інвестбанкам, у рамках якога будзе мадэрнізаваная дарога М7 ад Менска да літоўскай мяжы і павялічаная прапускная здольнасць пункта пропуску «Каменны Лог». Гэта дазволіць зняць існую праблему.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках