26 красавiка 2024, Пятніца, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя і Саудаўская Арабія дамовіліся аб справе наконт зніклага журналіста

2
Турцыя і Саудаўская Арабія дамовіліся аб справе наконт зніклага журналіста

Для расследавання знікнення журналіста створаць супольную турэцка-саудаўскую працоўную групу.

Прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган абмеркаваў з каралём Саудаўскай Арабіі Салманам ібн Абдул-Азізам Аль Саудам справу зніклага саудаўскага журналіста Джамаля Хашогі. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі кіраўніка турэцкай дзяржавы, піша Anadolu.

Інцыдэнт са знікненнем журналіста кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі праз тэлефон.

"Кіраўнікі дзяржаў падкрэслілі значнасць стварэння супольнай турэцка-саудаўскай рабочай групы для расследавання справы Джамаля Хашогі", - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, журналіст, які крытыкаваў Саудаўскую ўладу, і які апошнім часам працаваў у Washington Post, знік 2 кастрычніка. Пасля таго, як ён зайшоў у консульства Саудаўскай Арабіі ў Стамбуле, яго ніхто не бачыў.

Турэцкія ўлады заявілі, што маюць відэа- і аўдыёзапісы, якія даводзяць, што Хашогі забілі ў консульстве.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках