27 красавiка 2024, Субота, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выпускніку абяцалі вызваленне ад размеркавання - а налічылі запазычанасць $ 16 тысяч

3
Выпускніку абяцалі вызваленне ад размеркавання - а налічылі запазычанасць $ 16 тысяч
Фота: budny.by

Як дзяржава ашукала маладога спецыяліста.

Выпускнік Акадэміі авіяцыі распавёў сайту Charter97.org сваю гісторыю.

У канцы 2012 года Канстытуцыйны суд дазволіў выпускнікам не кампенсаваць плату за навучанне, калі замест размеркавання яны пойдуць у войска паводле кантракту.

Намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь Вольга Сяргеева у адным з інтэрв'ю пацвердзіла, што «пастанова дзейнічае, і дзяржаўныя органы, якіх тычыцца гэтая пастанова, павінны рабіць захады для яе выканання».

Беручы пад увагу гэтую інфармацыю, выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі Віктар Вайцяховіч прынёс у навучальную ўстанову дакумент, што ў выпадку дадатнага праходжання медкамісіі яго бяруць на кантрактную службу ва Узброеныя Сілы. Юрыст Акадэміі сказаў, што ўсё будзе добра і служба паводле кантракту пойдзе замест абавязковага размеркавання.

Маладзён падпісаў кантракт, але праз тры месяцы службы ў войску яго выклікалі ў Акадэмію авіяцыі, дзе ўжо заявілі, што так рабіць нельга, і яму трэба адпрацаваць паводле размеркавання. Са слоў Віктара, зрабіць гэта было ўжо позна, бо скасаваць кантракт з Міністэрствам абароны цяжка. Пачалася судовая цяганіна з акадэміяй аб кампенсацыі выдаткаў на навучанне. Юнак намагаў, што ён служыў паводле кантракту, і ёсць пастанова Канстытуцыйнага суда ад 14 лiстапада 2012 года №778 «Аб кампенсацыі сродкаў, выдаткаваных дзяржавай на падрыхтоўку выпускнікоў устаноў вышэйшай ды іншай адукацыі, пры іх добраахвотным паступленнi на вайсковую службу». Але ўсё беспаспяхова: суд прызначыў яму выплату на суму 40 000 рублёў.

Пасля чарговага суда, які прайшоў у траўні 2018 года, суму паменшылі на 6000 рублёў, але бланк з разлікамі даслалі пусты. За што налічылі такую велізарную суму, вызначыць немагчыма.

Цяпер для сплаты завінавачанасці штомесяц утрымліваецца 50% ад заробку. Віктар не згодны з такім прысудам, можна яшчэ падаць касацыю, але грошай на аплату дзяржаўнага збору хлопец не мае... Спрабаваў ён пісаць і ў адміністрацыю Лукашэнкі, але ягоны ліст проста адкінулі ў Міністэрства адукацыі.

Дарэчы, у канцы ліпеня ўступіла ў законнае дзеянне пастанова ўрада №527, якой уносяцца змены ў парадак размеркавання, пераразмеркавання і накіравання на працу маладых спецыялістаў. Цяпер для маладога спецыяліста з'явілася магчымасць замест накіравання ва ўмоўны калгас або завод пераразмеркавацца на кантрактную вайсковую службу.

Але застаецца пытанне, як так атрымалася, што спатрэбілася 6 гадоў, каб была рэалізаваная пастанова Канстытуцыйнага суда?

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках