10 траўня 2024, Пятніца, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

25 менчукоў выселілі з кватэр за нявыплату

13
25 менчукоў выселілі з кватэр за нявыплату

Гэта толькі за апошнія 9 месяцаў.

З пачатку гэтага года праз запазычанасці ў аплаце жыллёва-камунальных паслуг і аплаце за карыстанне жылым памяшканнем выселеныя 25 наймальнікаў з кватэр камерцыйнага выкарыстання, 2 - з сацыяльных кватэр і 2 - з інтэрнатаў, паведамляе tut.by.

Нагадаем, у жыллё камерцыйнага карыстання (арэнднае жыллё) з 1 ліпеня 2016 года ператварыліся ўсе не прыватызаваныя кватэры. А з арэнднага жылля ўсе, хто жыве ў ім, высяляюцца на вуліцу, калі не аплачвалі «камуналку» два месяцы запар без уважлівай прычыны.

У Менску ў 2016 годзе блізу 13 тысяч кватэр сталі арэнднымі - гэта значыць, жыхары з розных прычынаў не змаглі ці не захацелі іх прыватызаваць. У частцы не прыватызаваных кватэр пражываюць пітушчыя людзі, не здольныя думаць пра будучыню. Менавіта такія на законных падставах з часам ператвараюцца ў валацуг.

Дарэчы, з сацыяльнага жылля выселіць складаней. Па-першае, завінавачанасць павінна назапашвацца больш за 6 месяцаў. Па-другое, завінавачанага высяляюць усё ж не на вуліцу, а ў жыллё - меншае і горшае.

Насельнікаў інтэрнатаў, якія пражываюць на падставе дамоваў найму ў адпаведнасці з арт.93 Жыллёвага кодэкса, могуць выселіць «у нікуды» з прычыне 6-месячнай запазычанасці.

Дарэчы, за запазычанасці высяляюць не аўтаматычна: кожны выпадак праходзіць праз суды.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках