27 красавiка 2024, Субота, 5:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжнародныя праваабаронцы заступіліся за светлагорскіх актывістаў

2
Міжнародныя праваабаронцы заступіліся за светлагорскіх актывістаў
Фота: «Радыё Свабода»

Абсерваторыя абароны праваабаронцаў патрабуе скасавання штрафаў Маслюковай і Змітровічу.

Абсерваторыя абароны праваабаронцаў, партнёрства FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), атрымала новую інфармацыю і ў дадатак да папярэдняга звароту і просіць тэрмінова ўмяшацца ў наступную сітуацыю ў Беларусі.

Новая інфармацыя:

Абсерваторыя была праінфармаваная з надзейных крыніц аб вынясенні прысудаў Алене Маслюковай, чальцу Праваабарончага цэнтра «Вясна» ў Светлагорску, і экалагічнаму актывісту Анатолю Змітровічу.

У адпаведнасці з атрыманай інфармацыяй, 8 і 9 кастрычніка 2018 года, Анатоль Змітровіч і Алена Маслюкова былі асуджаныя судом Светлагорскага раёна за арганізацыю флэшмобу «Светлагорск - за чыстае паветра», які адбыўся 15 верасня 2018 года на знак пратэсту супраць шкоды, выкліканай заводам беленай цэлюлозы. Абодва былі прысуджаныя да штрафу сумай 612,5 рублёў (блізу 250 еўраў), што эквівалентна двум трацінам сярэдняга месячнага заробку ў Беларусі. Яны плануюць абскардзіць гэтую пастанову.

Абсерваторыя нагадвае, што беларускае заканадаўства парушае права на мірныя сходы, забараняючы грамадзянам праводзіць мірныя сходы без дазволу. У Беларусі ўлады рэгулярна адхіляюць просьбы аб правядзенні мірных сходаў, звязаных з большасцю сацыяльных пытанняў, альбо без дастатковых падстаў, альбо шляхам накладання празмернага цяжару на арганізатараў, такіх як патрабаванне да арганізатараў аб забеспячэнні першай медыцынскай дапамогі падчас правядзення мерапрыемства і прыборкі тэрыторыі пасля правядзення акцыі.

Абсерваторыя рашуча асуджае судовы пераслед Алены Маслюковай і Анатоля Змітровіча, які накіраваны выключна на тое, каб перашкодзіць іх мірнай дзейнасці ў галіне правоў чалавека, і заклікае ўлады скасаваць гэтую пастанову і зняць усе абвінавачванні супраць іх.

Абсерваторыя абароны праваабаронцаў заклікае ўлады Беларусі:

а. Гарантаваць пры ўсялякіх абставінах фізічную і псіхалагічную недатыкальнасць Алены Маслюковай і Анатоля Змітровіча, а таксама ўсіх праваабаронцаў у Беларусі;

б. Скасаваць судовыя пастановы, вынесеныя ў дачыненні да Алены Маслюковай і Анатоля Змітровіча, і пакласці канец усім формам пераследу, у тым ліку на судовым узроўні, супраць іх і ўсіх праваабаронцаў у Беларусі;

в. Выконваць пункты Дэкларацыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый аб праваабаронцах, прынятай Генеральнай Асамблеяй ААН 9 снежня 1998 году, яе артыкулаў 1, 2, 5 і 12.2;

г. Забяспечыць пры ўсялякіх абставінах выкананне правоў чалавека і асноўных свабодаў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека і міжнароднымі дакументамі, ратыфікаванымі Беларуссю.

Абсерваторыя абароны праваабаронцаў (абсерваторыя) была створана ў 1997 годзе FIDH і Сусветнай арганізацыяй супраць катаванняў (OMCT). Мэта праграмы - умяшальніцтва з мэтай прадухілення або ліквідацыі сітуацый рэпрэсій супраць праваабаронцаў. FIDH і OMCT з'яўляюцца чальцамі ProtectDefenders.eu, механізму для абароны праваабаронцаў Еўрапейскага Звязу, які ажыццяўляецца міжнароднай грамадзянскай супольнасцю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках