28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нікол Пашынян сыходзіць, каб вярнуцца

1
Нікол Пашынян сыходзіць, каб вярнуцца
НІКОЛ ПАШЫНЯН
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Сёння прэм'ер-міністр Арменіі абвесціць аб сваім сыходзе ў адстаўку.

Пра неабходнасць адстаўкі армянскі лідар заявіў у пачатку кастрычніка на фоне новай хвалі палітычнага крызісу ў краіне, а на мінулым тыдні ён абвясціў, што адстаўка адбудзецца не пазней за 16 кастрычніка, піша jam-news.net.

«Сёння важны дзень, і Рэспубліка Арменія выходзіць на новы гістарычны этап, асноўны сэнс якога можна рэзюмаваць наступным чынам: на гэтым этапе трэба давесці да канца негвалтоўную аксамітную народную рэвалюцыю, якая надарылася ў Арменіі вясной», - сказаў Нікол Пашынян раніцай 16 кастрычніка падчас выступу перад пачаткам пасяджэння ўрада.

Паводле працэдуры, цягам сямі дзён пасля адстаўкі прэм'ера парламент павінен будзе абраць новага прэм'ера. І калі абранне двойчы праваліцца, паводле закона, у краіне павінны быць праведзеныя пазачарговыя парламенцкія выбары.

Для чаго патрэбныя выбары?

Датуль, як у Арменіі адбылася «аксамітная рэвалюцыя», яна паспела перайсці да парламенцкай сістэмы кіравання (гэта адбылося на леташніх выбарах у парламент). У выніку «аксамітнай рэвалюцыі» да ўлады прыйшла палітычная сіла, у якой няма большасці ў парламенце.

Яе лідар Нікол Пашынян узначальвае ўрад, але парламент мае магчымасць блакаваць ягоныя пастановы. «Парламент не адлюстроўвае волю народа», - так армянскія экспэрты характарызуюць «дарэвалюцыйныя» палітычныя сілы, якія дамінуюць у заканадаўчым органе.

Пра што спрачаюцца палітычныя апаненты?

З неабходнасцю датэрміновых выбараў у парламент згодныя ўсе палітычныя сілы. Але дамовіцца аб тэрмінах у іх не атрымоўваецца. Нікол Пашынян імкнецца іх правесці ў першай палове снежня, супраць чаго выступілі тры з чатырох парламенцкіх фракцый. Экспэрты мяркуюць, што апаненты Пашыняна цягнуць час, спадзеючыся, што ягоны рэйтынг ўпадзе.

Чаму зноў пачаўся палітычны крызіс?

Былая кіроўная Рэспубліканская партыя нават ініцыявала і правяла ў парламенце законапраект, які фактычна блакаваў роспуск Нацыянальнага сходу. Менавіта гэта справакавала палітычны крызіс у краіне. Тады Пашынян звярнуўся да ўжо выпрабаванага метаду - ён паклікаў людзей выйсці на вуліцы і неўзабаве натоўпы ягоных прыхільнікаў атачылі будынак парламента.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках