26 красавiка 2024, Пятніца, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як чарговаму прэм'еру Беларусі ўключылі «заезджаную пласцінку» пра зубачысткі

12
Як чарговаму прэм'еру Беларусі ўключылі «заезджаную пласцінку» пра зубачысткі
СЯРГЕЙ РУМАС
ФОТА: CTV.BY

Дыктатар акцэнтаваў увагу новага прэм'ера на імпартазамяшчэнні. Калі мы гэта ўжо чулі?

«Салiдарнасць» паказала, як Лукашэнка і яго прэм'еры «змагаюцца» з імпартазамяшчэннем.

Лістапад, 2010 год. Прэм'ерства Сяргея Сідорскага

Лукашэнка: «У будучай пяцігодцы імпартазамяшчэнне стане адной з найважнейшых задач. Вобразна кажучы, хопіць вазіць зубачысткі, калі ў нас лесу стае. Мы ўмеем рабіць усё, тэхналогіі нам вядомыя».

Лістапад, 2013 год. Прэм'ерства Міхаіла Мясніковіча

Лукашэнка: «У кожнай краме павінен ляжаць беларускі прадукт: ад сурвэтак да мяса і малака. Больш размоў на гэтую тэму быць не можа! Не дай Бог хтосьці з кантрольных органаў зойдзе ў краму і там не будзе беларускай прадукцыі - наракайце самі на сябе».

Травень, 2015 год. Прэм'ерства Андрэя Кабякова

Лукашэнка: «Чаму пры наяўнасці такой вытворчасці лядоўняў, мы ўвозім гэты хлам з-за мяжы? Чым горшая наша лядоўня? Мы паклалі тэлевізійную вытворчасць».

Кастрычнік, 2018 год. Прэм'ерства Сяргея Румаса

Лукашэнка падкрэсліў, што беларускім прадпрыемствам трэба пераймаць сусветныя тэхналогіі, закупляць адпаведнае абсталяванне і вырабляць па імпартазамяшчэнню ўсё неабходнае:

- Гэтага хопіць на ўсё наша жыццё і нашым дзецям для развіцця эканомікі. Мы яшчэ па імпарту столькі завозім, што ў вачах часам становіцца цёмна: ад зубачыстак да рухавікоў. Імпартазамяшчэнне - вельмі важнае пытанне. Нічога не трэба выдумляць, трэба ставіць станкі, тэхналагічнае абсталяванне і вырабляць камплектуючыя.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках