27 красавiка 2024, Субота, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РПЦ заявіла аб магчымым разрыве дачыненняў з Ерусалімскім патрыярхатам

49
РПЦ заявіла аб магчымым разрыве дачыненняў з Ерусалімскім патрыярхатам

Маскоўскі патрыярхат выставіў ультыматум.

Расейская праваслаўная царква можа прыпыніць стасункі з Ерусалімскім патрыярхатам, у выпадку калі ён стане на бок Экуменічнага патрыярхату і дапусціць прадстаўнікоў УПЦ КП да набажэнстваў у храме Труны Гасподняй. Пра гэта заявіў сакратар Расейскай духоўнай місіі ў Ерусаліме ігумен Нікан, паведамляе РІА «Новости».

«Калі Ерусалімскі патрыярхат прыме бок Канстанцінопальскага патрыярхату і, як вынік, дазволіць «філарэтаўцам» служыць ля Труны Гасподняй і ў іншых сваіх храмах на Святой зямлі, то тады нам давядзецца прыпыніць набажэнствы з імі. Фактычна гэта будзе працяг скандалу, і, хутчэй за ўсё, я так мяркую, што давядзецца і з Ерусалімскім патрыярхатам тады прыпыняць стасункі, бо ў такім выпадку яны стануць на бок раскольнікаў», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Пры гэтым, паводле ягоных слоў, такая сітуацыя не перашкодзіць паслядоўнікам РПЦ прысутнічаць на цырымоніі сыходжання Жыватворнага агню, якая штогод напярэдадні Вялікадня праходзіць у іерусалімскім храме Труны Гасподняй.

«Калі гэта раптам адбудзецца, то прысутнічаць на гэтых набажэнствах мы, вядома, зможам, але прычашчацца з імі мы не зможам, праводзіць набажэнства з імі мы не зможам», - удакладніў ігумен.

Ён дадаў, што ніякіх канкрэтных пастаноў у РПЦ на гэты конт пакуль не прынялі.

Нагадаем, 11 кастрычніка Сінод Экуменічнага патрыярхату прыняў пастанову працягнуць працу над наданнем аўтакефаліі Украінскай царкве. Акрамя таго, ён зняў анафему з патрыярха Філарэта і мітрапаліта Макарыя і прызнаў незаконным падпарадкаванне Кіеўскай мітраполіі Расейскай царкве ў 1686 годзе.

Патрыярх Філарэт паведаміў, што Экуменічны патрыярхат надасць Украінскай праваслаўнай царквы Томас аб аўтакефаліі пасля аб'яднання трох цэркваў (УПЦ КП, УПЦ МП і УАПЦ) у адзіную памесную царкву. Аб'яднаўчы сабор, паводле ягоных слоў, павінен адбыцца найбліжэйшым часам.

15 кастрычніка Сінод РПЦ прыняў пастанову цалкам разарваць стасункі з Канстанцінопальскім патрыярхатам.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках