28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знакаміты трэнер запусціў камень у агарод Лукашэнкі

11
Знакаміты трэнер запусціў камень у агарод Лукашэнкі
УЛАДЗІМІР КРЫКУНОЎ

Серыял «Ганьба» доўжыцца.

У папярэднім сезоне вызначылася каманда Беларусі ў хакеі, якая з трэскам вылецела з эліты. Гэтым разам у цэнтры ўвагі менскае «Дынама», якое саступіла ў Кантынентальнай хакейнай лізе 7 матчаў запар, піша «Салідарнасць».

Пасля паразы ў аўторак ад маскоўскага «Дынама» журналісты пацікавіліся ў галоўнага трэнера «зуброў» Гордзі Дуаера, што трэба зрабіць, каб каманда, нарэшце, пачала рухацца ў турнірнай табліцы не ўніз, а ўверх. Пакуль канадцу перакладалі пытанне, нечакана прагучаў ёмісты адказ ад трэнера расейскага клуба Уладзіміра Крыкунова:

- Хакеем павінны кіраваць хакеісты, б..., не генералы!

68-гадовы Крыкуноў - персона легендарная. Менавіта пад яго кіраўніцтвам хакейная каманда Беларусі здзейсніла цуд у Солт-Лэйк-Сіці, падолеўшы шведаў і прарваўшыся ў паўфінал Алімпіяды.

Гэты спецыяліст і цяпер нядрэнна інфармаваны пра сітуацыю ў беларускім хакеі. Увогуле, ведае, што кажа.

Фактычна, Уладзімір Крыкуноў раскрытыкаваў нават не міністра ўнутраных спраў Беларусі генерала Ігара Шуневіча, які ўзначальвае назіральную раду менскага «Дынама». Бярыце вышэй: гэта камень у агарод Аляксандра Лукашэнкі, які ўвёў вышэйзгаданую практыку. Шуневіч жа далёка не першы генерал, пастаўлены на ключавую пазіцыю ў хакеі, які з'яўляецца ўлюбёным тыпам спорту цяперашняга правадыра дзяржавы.

Дарэчы, днямі з тэзісам Уладзіміра Крыкунова ўскосна салідарызаваўся і партнёр Аляксандра Лукашэнкі з хакейнай пляцоўкі і збору ўраджаю Міхаіл Захараў. Галоўны трэнер менскага «Юнацтва» ў эфіры СТВ назваў пастанову генерала Ігара Рачкоўскага, які не так даўно ўзначальваў нацыянальную федэрацыю хакея, аб выхадзе з моладзевай хакейнай лігі «нажом у спіну ўсяму беларускаму хакею».

Праўда, Захараў прызначыў галоўным вінаватым канадскага трэнера, які ў 2005-м узначаліў каманду Беларусі:

- Як прыйшоў Хэнлан, дык наш хакей пакаціўся ўніз.

Вядома, гэта канадзец вінаваты ў тым, што ўжо гадоў 25 становішча ў дзіцячым хакеі ў нас далёка не найлепшае. Гэта праз Хэнлана аддача ад хакейных палацаў, якія пабудавалі ў Беларусі, як ад казла малака...

А на форумах спартыўных сайтаў назіраецца рэдкая аднадушнасць што да выказвання Уладзіміра Крыкунова. Ацэнка заўзятараў гучыць так: «Брава, дзед!»

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках