Фотафакт: Што знаходзілася ў торбе, праз якую перакрывалі «Кастрычніцкую»
5- 17.10.2018, 12:17
- 15,192
Рух цягнікоў у менскім метро адноўлены.
Праз безгаспадарчую торбу сапёры працавалі на «Кастрычніцкай». Станцыя зноў адкрытая, уладальніка торбы шукаюць, піша onliner.by.
Раніца ў Менску. На станцыі метро «Кастрычніцкая» выявілі забытую торбу. Пра гэта паведамляюць чытачы, гэта пацвярджаюць працаўнікі сталічнай падземкі. Станцыю закрылі.
- «Кастрычніцкая» закрытая для пасадкі-высадкі. Цягнік едзе без прыпынку. На платформе нешта абгароджана чырвонай стужкай і стаіць нейкая вялізная торба, - пішуць чытачы.
- Торбу накрылі «фантанам», вядуцца працы. Найбліжэйшым часам будзе новая інфармацыя, - сказалі ў метро.
На станцыі працавалі сапёры.
А 10:29 станцыя зноў адкрылася для пасажыраў.
Паводле інфармацыі Менскага ГУУС, у торбе знаходзіліся нечыя рэчы. Гаспадара шукаюць.