28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матэвуш Маравецкі: Пастаўкі звадкаванага газу з ЗША падвысяць суверэнітэт Польшчы

1
Матэвуш Маравецкі: Пастаўкі звадкаванага газу з ЗША падвысяць суверэнітэт Польшчы
МАТЭВУШ МАРАВЕЦКІ
ФОТА: NURPHOTO/GETTY IMAGES

Таксама Варшава павялічвае здабычу газу непасрэдна ў краіне.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што падпісанне «Польскай нафтагазавай кампаніяй» (PGNiG) двух доўгатэрміновых кантрактаў на пастаўкі звадкаванага газу з ЗША павысіць суверэнітэт і энэргетычную канкурэнтаздольнасць краіны, паведамляе «Радыё Польшча».

Матэвуш Маравецкі адзначыў, што Польшча не толькі мае намер імпартаваць сыравіну з ЗША, але таксама павялічвае здабычу газу непасрэдна ў краіне.

«Кантракты на пастаўкі газу з-за мяжы, а таксама яго здабычу ўнутры краіны ў злучэнні з пашырэннем газавых сетак ва ўсёй краіне пашырыць магчымасць падвядзення газу да ўсіх не газіфікаваных гмін цягам найбліжэйшых 5-10 гадоў», - сказаў польскі прэм'ер.

У прэс-канферэнцыі PGNiG узялі ўдзел амбасадар ЗША ў Польшчы Джарджэт Масбахер і міністр энэргетыкі Кшыштаф Тхужэўскі. Са слоў апошняга, прысутнасць амерыканскага амбасадара падкрэслівае значэнне кантрактаў на пастаўкі газу.

«Падпісаныя на 20 гадоў кантракты з партнёрамі, якім давярае ўрад ЗША, пра што сведчыць прысутнасць спадарыні пасла, якая гарантуе рэалізацыю паставак», - адзначыў Кшыштаф Тхужэўскі.

Нагадаем, раней віцэ-старшыня «Польскай нафтагазавай кампаніяй» Мацей Вазняк паведаміў, што да канца года PGNiG падпіша прынамсі два кантракты на закуп звадкаванага газу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках