Беларускія кіроўцы масава байкатуюць тэхагляд
42- 17.10.2018, 18:05
- 61,756
Толькі ў Жлобінскім раёне амаль 80 адсоткаў парушэнняў - адсутнасць тэхагляду.
Апошняя аперацыя «Фільтр», праведзеная Дзяржаўтаінспекцыяй у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці, паказала сапраўды дзіўныя вынікі: з 55 выяўленых парушэнняў у 42 - адсутнасць адзнакі аб праходжанні тэхагляду. А гэта, на хвілінку, крыху больш за 76 адсоткаў агульнай колькасці, піша abw.by.
Акрамя таго, у ліку парушэнняў - тры факты кіравання транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення. Два кіроўцы не мелі пасведчанняўкіроўцы, чацвёра не прышпілілі рамянём бяспекі, два кіроўцы парушылі правілы перавозкі дзяцей, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.
Нядаўна праведзены ў Гародні «Фільтр» паказаў, што са 100 парушэнняў адсутнасць тэхагляду склала крыху менш за 50 адсоткаў.