28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Літвы абмеркаваў БелАЭС з віцэ-прэзідэнтам Еўракамісіі ў пытаннях энэргетыкі

5
Кіраўнік МЗС Літвы абмеркаваў БелАЭС з віцэ-прэзідэнтам Еўракамісіі ў пытаннях энэргетыкі

Літва будзе прадаўжаць імкнуцца да цеснага дыялогу з экспэртамі Еўрапейскай Камісіі ў пытанні Астравецкай АЭС.

Пра гэта Charter97.org паведамілі ў прэс-службе МЗС Літвы.

16 кастрычніка міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскай Камісіі ў пытаннях энэргетыкі Марашам Шэўчавічам. Падчас сустрэчы міністр падзякаваў за падтрымку праекта сінхранізацыі Балтыйскіх краін, парадаваўся дасягненню рэгіянальнага пагаднення аб пачатку яго рэалізацыі і абмеркаваў далейшыя крокі.

«Літва і іншыя Балтыйскія дзяржавы пачынаюць сапраўдную працу ў падрыхтоўцы рэалізацыі праекта сінхранізацыі краін Балтыі з еўрапейскай кантынентальнай электрасеткай і дэсінхранізацыі з сеткай БРЭЛЛ. Спадзяемся, што адпаведна Еўрапейская Камісія аб гэтым паведаміць і ўсім удзельнікам сеткі БРЭЛЛ», - сказаў Лінас Лінкявічус.

Міністр падзякаваў Еўрапейскай Камісіі за правядзенне працэсу тэставання небяспечнай Астравецкай АЭС, якая будуецца ў Беларусі, на ўстойлівасць да вонкавых пагроз («стрэс-тэстаў») і прапанаваныя рэкамендацыі.

«Выкананая еўрапейскімі экспэртамі ацэнка і рэкамендацыі вельмі важныя. Неабходна, каб Еўрапейская Камісія ўдзельнічала і забяспечвала ўсебаковае выкананне гэтых рэкамендацый, асабліва, калі Беларусь, ігнаруючы меркаванне міжнароднай супольнасці, вызначыць пачаць эксплуатацыю гэтага аб'екта», - сказаў Лінкявічус. Ён падкрэсліў, што Літва спадзяецца на асабліва блізкі дыялог з экспэртамі Камісіі ў гэтым пытанні, адзначыўшы, што якаснае выкананне рэкамендацый стрэс-тэстаў ЕЗ павінна стаць добрай практыкай ЕЗ і прэцэдэнтам і ў будучыні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках