26 красавiка 2024, Пятніца, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Жамчужны: Паспяхова ваюю з адміністрацыяй калоніі

3
Міхаіл Жамчужны: Паспяхова ваюю з адміністрацыяй калоніі
МІХАІЛ ЖАМЧУЖНЫ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Палітвязень не страчвае аптымізму.

У паштоўцы, якую атрымаў нядаўна з папраўчай калоніі №9 віцебскі праваабаронца Леанід Свецік, палітвязень Міхаіл Жамчужны паведаміў, на якой падставе аператыўнікі знішчаюць ягоную карэспандэнцыю. Пра гэта піша віцебская «Вясна».

«Мне вельмі шкада, але лісты да вас знішчаюцца згодна з актамі аператыўнымі супрацоўнікамі папраўчай калоніі №9 за, нібыта, «прычыненне шкоды правам дзяржаўных органаў, што ахоўваюцца законам, грамадскім аб'яднанням і асобным грамадзянам», - напісаў у паштоўцы ад 10 кастрычніка Міхаіл Жамчужны.

Ён удакладняе, што з той жа прычыны былі знішчаны лісты да Леаніда Свеціка, датаваныя 25 верасня і 8 кастрычніка.

«Ад 20 верасня з 27 адпраўленых лістоў знішчана ўжо 16. За травень 2018 года з 32 адпраўленых знішчана 20», - рэзюмуе палітвязень.

«Буду пісаць яшчэ, чакайце!» - не страчвае аптымізму Жамчужны.

На развітанне запэўнівае: «У мяне ўсё ў парадку. Паспяхова ваюю з адміністрацыяй».

Нагадаем, у лісце, атрыманым у пачатку кастрычніка, Міхаіл Жамчужны паведаміў, што збіраецца абскардзіць у Вярхоўным судзе катаванні і даследаванні, якія робяцца над ім у калоніі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках