27 красавiка 2024, Субота, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парубій пра тэракт у Керчы: Шаленства «расейскага свету» ўдарыла па нявінных дзецях

5
Парубій пра тэракт у Керчы: Шаленства «расейскага свету» ўдарыла па нявінных дзецях
АНДРЭЙ ПАРУБІЙ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

У Вярхоўнай Радзе Украіны ўшанавалі памяць загінулых падчас трагедыі ў Керчы.

Старшыня Вярхоўнай Рады Андрэй Парубій на пасяджэнні парламента 18 кастрычніка заклікаў дэпутатаў ушанаваць памяць загінулых у каледжы ў Керчы, паведамляе сайт тэлеканала atr.ua.

«Ва ўкраінскім горадзе Керч, які знаходзіцца пад расейскай акупацыяй, адбылася бяда. Вар'яцкая крывавая трагедыя забрала 20 жыццяў. І большасць з іх - гэта дзеці. Ніколі такога не было ва ўкраінскім Крыме. Шаленства «расейскага свету» ўдарыла па нявінных дзецях. Гэта наш боль, гэта нашыя дзеці», - заявіў Парубій.

Ён выказаў спачуванні блізкім загінулых. Дэпутаты ўшанавалі памяць ахвяр масавага забойства ў Керчанскім каледжы хвілінай маўчання.

Як паведамлялася раней, колькасць загінулых у выніку трагедыі ў політэхнічным каледжы ў Керчы вырасла да 20 чалавек. Сярод іх - 15 студэнтаў (11 з якіх - непаўналетнія) і 5 дарослых.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках