24 красавiка 2024, Серада, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Багушэўска выйшлі на стыхійны пратэст

20
Жыхары Багушэўска выйшлі на стыхійны пратэст
ФОТА: SVABODA.ORG

Блізу 100 чалавек выступілі супраць закрыцця лякарні.

У гарадскім паселішчы Багушэўску Сенненскага раёна закрываюць лякарню і паліклініку. Яны абслугоўвалі 2,5 тысячы жыхароў мястэчка і 2 тысячы жыхароў навакольных вёсак, паведамляе «Радыё Свабода».

Забіраюць і адзіны аўтамабіль хуткай дапамогі, пераводзяць у райцэнтр Сянно. Туды ж давядзецца ездзіць і на прыём да лекара.

Будынак Багушэўскага раённага шпіталю

Людзі не згаджаюцца, кажа мясцовая жыхарка Наталля Калыханава:

«Адлегласць паміж Багушэўскам і Сянно 36 км. Уяўляеце, колькі будзе ехаць хуткая дапамога? А людзям як дабірацца да паліклінікі, калі аўтобус ходзіць тры разы на дзень і толькі ў выходныя часцей? Ехаць на ім - гадзіна, а то і паўтары. І не бясплатна - 6 рублёў у адзін бок».

Большая частка пратэстоўцаў — пэнсіянэры

Раніцай 18 кастрычніка блізу 100 чалавек прыйшлі пратэставаць да лякарні.

Клаўдзія Чарнова, мясцовая пенсіянерка, якой ужо за 80, не хоча ездзіць у Сянно.

Клаўдзія Чарнова

«Сенненскі шпіталь у нас называюць «даліна смерці», адтуль толькі труны прывозім! Туды ніхто не хацеў ездзіць, хоць Сянно і цэнтр раёна. А ў наш шпіталь даводзілася чакаць чаргі па два тыдні. А калі ў мяне ціск, калі інсульт? Я была гатовая ў ногі кінуцца галоўнай лекарцы Сняжане Багданавай, каб толькі ўзяла», - скардзіцца пенсіянерка.

На сход прыйшлі і з малымі дзецьмі

Багданава да людзей не выйшла, хоць падчас сходу ў лякарні акурат адбывалася нарада з удзелам раённага аддзела аховы здароўя. Звярнуўся да натоўпу толькі галоўны лекар Сенненскай раённай лякарні Ігар Мізаўцаў: сказаў, што вельмі здзіўлены, бо «ніякага сходу тут не планавалася».

Галоўны лекар Сеньнскага раёну Ігар Мізаўцоў

Начальства абяцала правесці сход

Абураныя жыхары запатрабавалі сустрэчы з кіраўніцтвам раёна. Старшыні Сенненскага райвыканкама патэлефанаваў прадстаўнік БХК Васіль Бераснёў.

Пытаньні да галоўнага лекара раёну

- Я датэлефанаваўся ў райвыканкам, але там спачатку абурыліся: маўляў, парушаеце заканадаўства, у вас там несанкцыянаваны мітынг. Я растлумачыў, што нічога незаконнага не адбываецца, што людзі хочуць убачыць прадстаўнікоў раённага начальства. Тады паабяцалі арганізаваць сустрэчу ў Доме культуры, - сказаў Бераснёў.

Праваабаронца Васіль Берасьнеў

Мясцовыя ўлады тлумачаць, што ў іх няма грошай на ўтрыманне лякарні і паліклінікі ў Багушэўску.

Удзельнікі сходу

Калісьці ў Багушэўску было блізу 30 тысяч жыхароў, тут была радзільня, лякарня, дзве паліклінікі - дзіцячая і дарослая. Але паступова - і ў савецкі час, і потым - усё гэта пазачынялі. У 2010 годзе ў Багушэўску у лякарні зрабілі капітальны рамонт.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках