28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хто яны такія, каб перад людзьмі ставіць перашкоды?!»

1
«Хто яны такія, каб перад людзьмі ставіць перашкоды?!»

Як актывісты Слуцка ратуюць ад зносу гістарычны дом.

Група з дзесяці случчакоў (грамадзянскія актывісты і пару карэспандэнтаў СМІ) да 8.00 сабралася каля будынка цэнтральнай пошты. Яны асцерагаліся, што гістарычны будынак знясуць, а яны будуць не ў стане што-небудзь зрабіць.

Напярэдадні вечарам случчакі ўжо запусцілі кампанію ў зборы подпісаў з мэтай хаця б прыпыніць будаўнічыя працы, паведаміла «Кур'еру» Аліна Нагорная, адна з актывістак, якія прыйшлі 18 кастрычніка да будынка.

Група случчакоў падышлі да будынка. Там, як і ўчора, ва ўнутраных памяшканнях усё ламалі і выкідалі вонкі. Случчакі пераканаліся, што «бульдозераў», якія будуць руйнаваць будынак, няма. Таму вызначылі зазірнуць да Андрэя Драбені, дырэктара Слуцкага занальнага вузла электрасувязі.

У кабінет да яго ўвайшлі ўсе 10 чалавек. Дырэктару на беларускай мове патлумачылі прычыны свайго візіту. Ён выслухаў, сказаў, што прыняў да ведама, і ветліва, але настойліва папрасіў пакінуць кабінет, бо яму трэба было прадоўжыць працу. Калі грамадзяне паспрабавалі паспрачацца з ім, Андрэй Драбеня растлумачыў, што вымушаны будзе выклікаць міліцыю.

Але юрыст Ігар Случак своечасова зарыентаваўся і папрасіў кнігу заўваг і прапаноў. Яе падалі неадкладна, і ў актывістаў з'явілася магчымасць не толькі паскардзіцца пісьмова, але і падоўжыць свой візіт, зрабіўшы яго больш запамінальным.

Будынак, дзе размяшчаюцца мясцовыя ўлады - у трох хвілінах хады. Случчакі накіраваліся туды. Хол будынка падзелены турнікетам. З металадэтэктарам і супрацоўніцай міліцыі.

Калі грамадская актывістка Зінаіды Цімошак сказала міліцыянту, што ідзе да Янчэўскага, тая адказала: у старшыні не прыёмны дзень, таму яна не пусціць.

Да групы случчакоў як раз далучыўся мясцовы палітык Віталь Амяльковіч, каардынатар руху «За Свабоду» ў Менскай вобласці, і сказаў: «Ну раз да старшыні нельга, мы ў прыёмную - скаргу пакінуць». На што міліцыянтка парыравала: «Скаргу можаце пакінуць у службе «Адно акно».

Але случчакі не разгубіліся і сказалі, што тады ідуць да архітэктара горада. Так у часопісе рэгістрацыі наведвальнікаў яны і запісаліся. Але яны пайшлі ў прыёмную - на трэцім паверсе.

У прыёмнай таксама пакінулі запісы ў кнізе заўваг і прапаноў, а Зінаідзе Цімошак ўсё ж удалося прарвацца да Андрэя Янчэўскага, старшыні Слуцкага райвыканкама.

Адзін з актывістаў, Анатоль Богуш, у гэты час услых абураўся: «Пры таталітарнай савецкай уладзе было прасцей трапіць да старшыні ці сакратара партыі. А яны тут чаму перад людзьмі ставяць перашкоды. Хто яны такія?!» Увогуле, у прыёмнай амаль паўгадзіны было нязвыкла шумна і нервова.

Да 10.00 усе разышліся.

Аліна Нагорная і Зінаіда Цімошак заявілі, што цягам дня будуць падыходзіць да месца работ, каб разумець, што адбываецца і што можна зрабіць. Ніхто з беларускіх афіцыйных асоб і чыноўнікаў так і не патлумачыў гэтым гараджанам, што адбываецца з будынкам, размешчаным пад бокам у райвыканкама, чаму паўстала неабходнасць знесці пабудову і чаму гэтае пытанне не было вынесенае на грамадскае абмеркаванне. Актывісты не ведаюць, наколькі важкія падставы для знішчэння будынка.

Да абеду яны зноў вярнуліся да будынка. І сітуацыя ашаламляльна адрознівалася ад таго, што было з самай раніцы. Тэрыторыя чыстая, тэхнікі няма, рабочых няма. Незадоўга да гэтага тут была нейкая камісія, сярод чальцоў якой былі прадстаўнікі прадпрыемства-ўласніка і райвыканкама. Але ніхто з іх нічога не каментаваў.

Адзін з простых работнікаў РВЭС, відавочна, не вельмі задаволены магчымасцю зносу, «зліў» карэспандэнту інфармацыю: да «Дажынак» на будынку была табліца. Яна нібыта абвяшчала, што гэта помнік архітэктуры мясцовага значэння. І што падрабязнасці пра гэты будынак ён чытаў у «Кур'еры» больш за дзесяць гадоў таму.

Вельмі хутка, але ўжо ў новай публікацыі «Кур'ер» напіша, ці сапраўды гэты будынак 1946 года пабудовы, як паводле пашпарта. І якая яго каштоўнасць, акрамя таго, што гэта проста ўласнасць прадпрыемства, з якой яна мае законнае права паступаць так, як уважае за неабходнае.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках