26 красавiка 2024, Пятніца, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні ў чаканні Лукашэнкі стварылі фантомны квартал

7
У Гародні ў чаканні Лукашэнкі стварылі фантомны квартал

Звонку толькі што адрамантаваная, але на практыцы - небяспечная зона, бо будынак - у аварыйным стане.

У Гародні паўстаў цэлы фантомны квартал, паведамляе «Белсат». Гістарычныя будынкі, якія насуперак пратэстам гісторыкаў і грамадскасці мясцовыя ўлады павінны былі знесці, атрымалі новае жыццё дзякуючы візіту дыктатара...19 кастрычніка. Старадаўнія будынкі ў аварыйным стане пафарбавалі, памянялі вокны, але ці ёсць сэнс у такім рамонце?

Звонку зноўку адрамантаваная, але на практыцы - небяспечная зона, бо будынак - у аварыйным стане. Для сям'і гісторыка Таццяны Касатай-Герасюк, як і для многіх турыстаў і мясцовых жыхароў, Новы свет - упадабанае месца для шпацыру:

«Калі грошы на фарбу з'явіліся, калі ёсць грошы на працу людзей, якія там задзейнічаныя, то чаму не з'явіліся грошы на мінімальную кансервацыю будынкаў?»

Будынкі на вуліцы Горкага належаць да гістарычнага раёну Новы свет. У даваенны перыяд тут жыла эліта горада і выдатныя прадстаўнікі розных этнічных культур: захаваліся дамы інжынера Высоцкага і доктара Бяклемішава. Для гарадскога бюджэту будынкі танней знесці, чым рэканструяваць. Але восеньскі візіт Лукашэнкі ўмяшаўся ў планы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках