27 красавiка 2024, Субота, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канстанцін Баравы: Крамлю патрэбны быў «разанскі цукар» у Керчы

7
Канстанцін Баравы: Крамлю патрэбны быў «разанскі цукар» у Керчы
Канстанцін Баравы

Улада ў РФ адчувае моцны ціск рэгіёнаў.

Расстрэл у каледжы акупаванай Керчы - гэта спроба расейскіх спецслужбаў умацаваць у РФ улада прэзідэнта краіны Уладзіміра Пуціна. Такое меркаванне ў каментары выданню "Гордан" выказаў расейскі апазіцыянер і палітычны экспэрт Канстанцін Баравы.

"Ёсць шмат прыкмет таго, што плануецца ўскладненне стасункаў з Украінай. Расстрэл у Керчы вельмі падобны да правакацыі спецслужбаў РФ, каб падняць антыўкраінскія настроі. Гэта дрэнная прыкмета. Цяпер мы бачым падтрыманы Дзярждумай праект заявы аб нарошчванні ваеннай пагрозы з боку кіеўскіх уладаў у зоне канфлікту. У перакладзе з расейскай гэта значыць, што могуць планавацца вайсковыя правакацыі. Такія заявы робяцца адмыслова, каб загадзя растлумачыць павелічэнне колькасці расейскіх вайскоўцаў на мяжы з Украінай і асабліва на Данбасе. Хто б ні быў фармальным ініцыятарам гэтай заявы, за гэтым стаіць адміністрацыя прэзідэнта.

Папярэджанні аб правакацыях, запалохванні - гэта, як правіла, інфармацыйная арт-падрыхтоўка перад вайсковым ударам. Такое мы бачылі на прыкладзе МН17", - падкрэсліў Баравы.

Паводле ягоных слоў, спецслужбы РФ дзейнічаюць паводле адпрацаваных методык.

"Да таго ж Расея саступіла ў палітычнай бітву за Украінскую праваслаўную царкву. Многія экспэрты кажуць, што гэта раз’юшыла Пуціна, бо Масква фактычна страчвае магутны прапагандысцкі інструмент. РПЦ заўсёды была інструментам спецслужбаў. Яе ў свой час ствараў КДБ. Сітуацыя ў Расеі складаная. Цэнтральная ўлада у РФ адчувае ціск рэгіёнаў. Людзі ёй не давяраюць. Таму патрэбны быў "разанскі цукар". Вось і адбыўся інцыдэнт у Керчы. Спецслужбы нічога новага асабліва не прыдумляюць і працуюць паводле правераных методык. Гэта ўсе спробы ўмацавання ўлады Пуціна. Людзі ў Крамлі - класічныя правакатары. Заяўляючы, што на іх нехта збіраецца напасці, яны самі могуць перайсці да актыўных дзеянняў", - адзначыў Баравы.

Раніцай 17 кастрычніка ў політэхнічным каледжы ў Керчы спрацавала выбуховая прылада, начыненая металічнымі прадметамі, таксама адбылася страляніна. Пазней, са звестак СМІ, у каледжы знайшлі яшчэ адну бомбу, яе абясшкодзілі.

Паводле інфармацыі Следчага камітэта РФ, напад учыніў 18-гадовы студэнт каледжа Уладзіслаў Раслякоў. Следства мяркуе, што ён застрэліўся пасля нападу.

Першапачаткова ў следчым камітэце РФ заявілі, што крымінальная справа адкрыта паводле прыкмет злачынства, прадугледжанага арт 205 Крымінальнага кодэкса РФ (тэрарыстычны акт), але потым яе перакваліфікавалі на ч 2 арт 105 (забойства двух і больш асоб агульнанебяспечным спосабам).

Расследаванне вядзе і ўкраінская пракуратура, яна распачала крымінальную справу паводле ч 3 арт 258 Крымінальнага кодэкса Украіны (тэрарыстычны акт, які пацягнуў гібель людзей).

На 18 кастрычніка загінуў 21 чалавек, у лякарнях застаюцца 44 пацярпелыя, многія ў цяжкім стане.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках