27 красавiка 2024, Субота, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда ўшанаваў памяць Ежы Папялушкі

Анджэй Дуда ўшанаваў памяць Ежы Папялушкі
Фота: PAP/Marcin Bednarski

На цырымоніі ў гонар ксяндза беларускага паходжання прэзідэнт Польшчы заклікаў краіну да адзінства.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў да спынення спрэчак і адзінства ў будучы Дзень незалежнасці, як таго б хацеў ксёндз Ежы Папялушка. Кіраўнік польскай дзяржавы ўзяў удзел у цырымоніі ва Улацлавеку, прысвечанай 34-й гадавіне пакутніцкай смерці героя «Салідарнасці», паведамляе «Радыё Польшча».

Анджэй Дуда нагадаў, што ў сваіх казаннях ксёндз Ежы Папялушка неаднаразова заклікаў да адзінства.

«Няхай жа ягоныя словы аб адзінстве здабудуць для нас значэнне. Асабліва цяпер, асабліва 11 лістапада, калі ўвесь наш народ будзе ўзірацца ў цэлае стагоддзе. Давайце ж аб'яднаемся, адсунуўшы ў бок усе спрэчкі. Няхай гэта будзе наша вялікае агульнае нацыянальнае свята, як гэтага б хацеў наш блаславёны ксёндз Ежы Папялушка», - адзначыў польскі прэзідэнт.

У 1981 году Ежы Папялушку першым адправіўся да страйкоўцаў на Варшаўскім металургічным заводзе. Пасля ён быў шчыльна звязаны з працоўнымі і прафзвязам «Салідарнасць». Ягоныя казані змяшчалі крытыку камуністычнай сістэмы і заклікі да пратэстаў.

Служба бяспекі ПНР неаднаразова спрабавала прымусіць яго замаўчаць. 19 кастрычніка 1984 года Ежы Папялушка быў схоплены па дарозе з Быдгашча ў Варшаву і па-зверску забіты. Знікненне ксяндза справакавала масавыя антыўрадавыя акцыі па ўсёй краіне. Ягонае цела было знойдзена ў Вісле 30 кастрычніка. 3 лістапада адбыліся пахаванне.

Падчас сваёй апошняй імшы ў Быдгашчы Папялушка вымавіў такія словы: «Давайце маліцца, каб мы былі вольнымі ад спалоху, страху, але перш за ўсё ад імкнення да адплаты».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках