26 красавiка 2024, Пятніца, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўрынас Кашчунас: Аўтакефаліі - гэта асабістая справа саміх вернікаў

1
Лаўрынас Кашчунас: Аўтакефаліі - гэта асабістая справа саміх вернікаў
ЛАЎРЫНАС КАШЧУНАС
ФОТА: DELFI

У Літве ўлады не ўмешваюцца ў справы царквы, у адрозненне ад Беларусі.

Пра гэта сайту Сharter97.org заявіў дэпутат Сейма Літвы Лаўрынас Кашчунас у каментары cінода РПЦ у Менску і будучае наданне аўтакефаліі Украіне:

- Журналісты адзначылі, што на сінодзе ў Менску не было ніводнага беларускага святара. Аднак, БПЦ далучылася да яго пастаноў. Як вы гэта пракаментуеце?

- Я бачу ў гэтым вельмі вялікі кантроль і палітычную волю. Гэта вельмі дрэнны прыклад, прыклад таго, як не павінна быць.

- Праваслаўныя ў Літве, як і ў Беларусі, дагэтуль належаць да Маскоўскага патрыярхату. Ці можа пастанова Экуменічнага патрыярхату стаць штуршком да ўзнікнення аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Літве і Беларусі - ва ўсіх народаў, якія фармавалі ВКЛ.

- Гэта была б вельмі пазітыўная трансфармацыя, але я разумею, што рэальнасць крыху іншая. Вертыкаль і іерархія ў гэтай сферы вельмі моцная. І мне цяжка ўявіць, што гэта магло б адбыцца. Праваслаўная царква не ўмешваецца ў пытанні палітыкі Літвы. Таксама, як і дзяржава.

- Ці павінна Літва заняць актыўную пазіцыю ў гэтым працэсе, улічваючы што Беларусь – дыктатура, а Літва - дэмакратыя?

- У нас царква аддзеленая ад дзяржавы. Улады не будуць умешвацца ў царкоўныя пастановы. У гэтым Літва і адрозніваецца ад Беларусі. Тут улады не пранікаюць ва ўсе сферы жыцця людзей. Але скажу, што аўтакефалія - гэта асабістая справа саміх вернікаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках