19 красавiка 2024, Пятніца, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі авіяносец упершыню за 30 гадоў увайшоў у воды Арктыкі

2
Амерыканскі авіяносец упершыню за 30 гадоў увайшоў у воды Арктыкі
АВІЯНОСЕЦ ЗША HARRY S. TRUMAN
ФОТА: WIKIMEDIA.ORG

Harry Truman павінен узяць удзел у найбуйнейшых вучэннях альянсу з моманту заканчэння халоднай вайны.

Амерыканскі авіяносец Harry S. Truman перасёк Паўночны палярны круг для правядзення аперацый у Нарвежскім моры. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце Ваенна-марскіх сіл (ВМС) ЗША. Мяркуецца, што там авіяносец павінен узяць удзел у найбуйнейшых, паводле ацэнак NАТО, вайсковых вучэннях (Trident Juncture 2018) блока з часоў заканчэння халоднай вайны, піша РБК.

У воды Арктыкі Harry S. Truman, як указваецца ў паведамленні амерыканскіх ВМС, увайшоў у складзе ўдарнай групы. На поўнач яна адправілася, каб прадэманстраваць «гнуткасць і трываласць ваенна-марскіх сіл ЗША», адзначылі ў прэс-службе. Дагэтуль апошні раз амерыканскі авіяносец, як заўважылі ва ўстанове, быў у рэгіёне ў 1991 годзе: у вучэннях NАТО North Star удзельнічаў авіяносец America ВМС ЗША.

«Мы неверагодна рады праводзіць аперацыі ў Нарвежскім моры», - пракаментаваў сітуацыю камандзір Harry S. Truman капітан Нік Дзіена. «Прайшло ўжо тры дзесяцігоддзі з тых часоў, як авіяносец праходзіў выпрабаванні ў такой сітуацыі, і, нягледзячы на складаныя варункі надвор'я ў моры, гэтыя [службоўцы на авіяносцы] мужчыны і жанчыны дэманструюць, што гэты карабель можа выкарыстоўваць увесь спектр сваіх магчымасцяў у кожным пункце свету», - дадаў ён.

Раней, 13 кастрычніка, аб планах ЗША перакінуць Harry S. Truman на вучэнні ў Нарвежскае мора казаў камандзір еўрапейскім камандаваннем Узброеных сіл ЗША і вярхоўны галоўны камандзір аб'яднаных сілаў NАТО ў Еўропе генерал Керціс Скапароці. Гэты авіяносец, як падкрэсліваў вайсковец, павінен стаць «дэманстрацыяй магчымасцяў» Паўночнаатлантычнага блока. Ягоны ўдзел у манеўрах, са слоў Скапароці, будзе адказам NАТО на «актыўнасць расейскіх падводных лодак у Атлантыцы».

Вучэнні Паўночнаатлантычнага альянсу пройдуць у тэрытарыяльных водах Нарвегіі ў перыяд з 25 кастрычніка да 7 лістапада. Удзел у іх павінны ўзяць блізу 50 тысяч вайскоўцаў з усіх 29 краін - чальцоў блока. Таксама ў іх будуць удзельнічаць вайскоўцы з Фінляндыі і Швэцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках