Беларусы пра заробкі «папіццот»: Гэта толькі ў тэлевізары
6- 23.10.2018, 11:23
- 15,516
Напраўду ўсё не так.
Тры гады прайшло ад апошняга эканамічнага землятрусу. І толькі на чацвёрты, бязкрызісны год, беларусы статыстычна падыходзяць да лічбы адна тысяча рублёў - ці умоўных 500 даляраў заробку, паведамляе «Белсат».
Ды і статыстыка ў Беларусі любіць розныя перспектывы. Часта цяжка атрымаць хоць які заробак. Так, за верасень 160 прадпрыемстваў парушылі тэрміны выплаты заробкаў, а восем заплацілі менш за мінімалку, якая складае 305 рублёў:
«1000 рублёў? Мала хто. Зусім мала. У асноўным 500".
«Вось паехаць адпачываць наша сям'я дазволіць сабе не можа...»
«Толькі на тэлевізіі кажуць, а напраўду зусім не так. Сярэдні заробак - 500-600», - расказваюць жыхары Магілёва.
За бортам новай эканамічнай палітыкі ўрада дагэтуль застаюцца бюджэтнікі і працаўнікі дзяржсектара. Іх заробкі выраслі менш за ўсё, і ў выніку часта не дасягалі нават паловы ад таго, што ў сярэднім у работнікаў у краіне.
«Пераваліць за 1000 рублёў, за кошт таго, што павысім у нізкааплатнай часткі насельніцтва», - абяцаў Лукашэнка.
Ужо ў верасні тарыфы работнікаў педагагічнай і медыцынскай сферы выраслі на 20 адсоткаў. І сярэдні заробак падкраўся да 1000. Вадзім Ёсуб, старшы аналітык «Alpari»:
«Цяпер магчымасці для росту заробкаў ёсць, хоць ёсць і трывожныя званочкі. У нас тэмпы росту заробку апярэджваюць тэмпы росту вытворчасці працы».
У канцы наступнага года, з прагнозаў урада, сярэдні заробак вырасце на 100 рублёў. Для гэтага эфектыўнасць работы павінна вырасці на 3,7% - што цалкам рэальна, канстатуюць экспэрты. Але дабрабыт беларусаў ад гэтага не вырасце - акрамя бесперапыннай інфляцыі, у наступным годзе плануецца рост тарыфаў ЖКГ у сярэднім на 5 даляраў. А таму пакуль застанемся пры сваім.
«Без таго, каб правесці глыбокія эканамічныя рэформы, якасна палепшыць інвестыцыйны клімат у краіне, казаць пра нейкія дравейры росту, якія б забяспечылі стабільны рост эканомікі і дабрабыту беларусаў досыць складана», - распавядае Вадзім Ёсуб, старшы аналітык «Alpari».
Ды і статыстыка ў Беларусі любіць розныя перспектывы. Часта цяжка атрымаць хоць які заробак. Так, за верасень 160 прадпрыемстваў парушылі тэрміны выплаты заробкаў, а восем заплацілі менш за мінімальны, якая складае 305 рублёў.