18 траўня 2026, панядзелак, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Століншчыне ўнучка і бабуля зладзілі панажоўшчыну

1
На Століншчыне ўнучка і бабуля зладзілі панажоўшчыну

Жанчыны разам пілі алкагольныя напоі, а пасля ўзнікла спрэчка.

У аграгарадку Верхні Церабяжоў Столінскага раёна п'яная жанчына парэзала нажом сваю бабулю.

Як інфармуе sb.by, здарэнне адбылося ў аўторак. Жанчыны разам пілі алкагольныя напоі, а пасля ўзнікла спрэчка. 32-гадовая ўнучка, якая нідзе не працуе і жыве з бабуляй, узялася за нож. 71-гадовую пацярпелую адвезлі ў лякарню ў Столін.

Распачатая крымінальная справа. Раненні, нанесеныя пенсіянерцы, ацэненыя як цяжкія цялесныя пашкоджанні. Унучку затрымалі. Ёй пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках