10 траўня 2024, Пятніца, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны камандзір ВМС Украіны: Расея не зможа дэсантаваць на Азове больш за адзін батальён

Галоўны камандзір ВМС Украіны: Расея не зможа дэсантаваць на Азове больш за адзін батальён

Расейцы абяруць такі сцэнар толькі ў выпадку правядзення адначасовай аперацыі на сушы.

Пра гэта ў эфіры тэлеканала ICTV заявіў камандзір Вайсковымі марскімі сіламі Узброеных сіл Украіны Ігар Варончанка, паведамляе gordonua.com.

Ён пацвердзіў інфармацыю Дзяржаўнай памежнай службы, што Расея нарасціла групоўку караблёў і катараў на Азове да 120 адзінак, аднак, са звестак ВМС, толькі 24 караблі здольныя несці ўзбраенне.

Украінскія вайскоўцы не выключаюць высадкі расейскага дэсанту з дапамогай малапамерных плывучых сродкаў, аналагічныя вучэнні РФ правяла ў Каспійскім моры, паведаміў Варончанка.

"Спецыфіка плыткага Азоўскага мора такая, што выкарыстанне вялікіх караблёў з вялікім уляганнем там практычна немагчымае. І высадка спосабам карабель - бераг таксама. Расея зможа акумуляваць сілы і сродкі праз унутраныя свае рэкі з Каспія і Чорнага мора для высадкі ўсяго аднаго батальёна марской пяхоты", - мяркуе камандзір.

Расейцы выкарыстаюць такі сцэнар толькі ў выпадку правядзення паспяховай вайсковай аперацыі на сушы, сказаў Варончанка.

Разам з тым, сітуацыю ў Азоўскім рэгіёне ён расцэньвае як напружаную. Расея будзе блакаваць праход камерцыйных суднаў праз Керчанскую пратоку, мяркуе камандзір ВМС Украіны. Паводле ягоных слоў, гэта ўплывае на сітуацыю з бяспекай у Прыазоўі і эканоміку.

Варончанка дадаў, што за апошні тыдзень прыпынення ўкраінскіх суднаў не было.

У красавіку расейскія памежнікі пачалі спыняць судны ў Азоўскім моры. За шэсць месяцаў РФ затрымала больш за 200 замежных суднаў, якія накіроўваліся ва ўкраінскія парты, заявіў прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Алег Слабадзян.

Еўрапейскі парламент 25 кастрычніка прыняў рэзалюцыю, у якой выказаў устурбаванасць парушэннем Расеяй міжнароднага права ў Азоўскім моры. У дакуменце асуджаюцца празмерная актыўнасць РФ аб праверцы камерцыйных суднаў у акваторыі Азова, як украінскіх, так і трэціх краін, у тым ліку якія ідуць пад сцягамі дзяржаў ЕЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках