10 траўня 2024, Пятніца, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ журналісты высветлілі прозвішчы больш за 300 супрацоўнікаў ГРУ з іх асабістымі звесткамі

14
У РФ журналісты высветлілі прозвішчы больш за 300 супрацоўнікаў ГРУ з іх асабістымі звесткамі

Журналісты змаглі вылічыць агентаў ГРУ праз базу Дзяржаўтаінспекцыі РФ.

Любы чалавек з доступам да лёгка даступнай расейскай базы Дзяржаўтаінспекцыі (ДІБДР) можа атрымаць імёны, пашпартныя звесткі і мабільныя тэлефоны некалькіх сотняў супрацоўнікаў Галоўнага разведвальнага ўпраўлення (ГРУ). Пра гэта піша The Insider.

У выданні высветлілі, што па адрасе вайсковай часткі №26165 зарэгістраваныя аўтамабілі 305 супрацоўнікаў, у тым ліку Аляксея Марэнца, якога выслалі з Нідэрландаў, абвінаваціўшы ў спробе кібератакі на Арганізацыю забароны хімічнай зброі.

Адзначаецца, што супрацоўнікі ГРУ ў базе ДІБДР пазначаны з усімі пашпартнымі звесткамі і мабільнымі тэлефонамі, многія - з указаннем вайсковай часткі як месца працы.

Падкрэслілі, што ў базе знаходзяцца звесткі не простых супрацоўнікаў, а служачых вайсковай часткі, якую абвінавачвалі ў самых скандальных хакерскіх атаках апошніх гадоў.

Улады Нідэрландаў заявілі, што ў красавіку 2018 года выслалі чатырох расейцаў, якія планавалі здзейсніць кібератакі на АЗХЗ. Паводле звестак чыноўнікаў, у падазраваных пры сабе былі дыпламатычныя пашпарты.

Міністарка абароны Нідэрландаў Анк Бейлевелд на прэс-канферэнцыі 4 кастрычніка назвала імёны высланых расейцаў: Аляксей Марэнец, Яўген Серабракоў, Алег Сотнікаў і Аляксей Мінін.

Нацыянальны цэнтр кібербяспекі Вялікабрытаніі 4 кастрычніка заявіў, што групы хакераў Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генштаба РФ пад назвамі Fancy Bear, Pawnstorm і Tsar Team учынілі шэраг буйных кібератакі на ЗША, Вялікабрытанію і ўнутры самой Расеі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках