10 траўня 2024, Пятніца, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адмірал Фог: NATO ў кожную хвілю ведае, дзе знаходзяцца расейскія субмарыны

4
Адмірал Фог: NATO ў кожную хвілю ведае, дзе знаходзяцца расейскія субмарыны
ДЖЭЙМС ФОГ

Падлодкі РФ нават гіпатэтычна не могуць прычыніць шкоду Еўропе.

NATO ў кожную хвілю ведае, дзе знаходзяцца расейскія субмарыны, якія з'явіліся ў Міжземным моры, і яны нават гіпатэтычна не змогуць прычыніць шкоду ніводнай з еўрапейскіх сталіц.

Пра гэта заявіла ў сераду 31 кастрычніка камандзір ВМС ЗША ў Еўропе і ў Афрыцы адмірал Джэймс Фог (Admiral James Foggo, Commander US Naval Forces Europe and US Naval Forces Africa) падчас тэлефоннай прэс-канферэнцыі, расшыфроўку якой «Укрінфарм» атрымаў ад медыяхабу ЗША -Еўропа ў Брусэлі.

«Я бачыў пакрокавае павелічэнне колькасці (расейскіх) субмарын у Чорным моры і ў Міжземным моры на шэсць дадатковых субмарын класа «Кіло». Так, чатыры знаходзяцца ў Чорным моры, дзве - у Міжземным. Гэта велізарны рост. І яны нясуць ракеты «Калібр», якімі я вельмі цікаўлюся. Гэта магутныя сістэмы ўзбраення, і з месца, дзе дзейнічаюць расейцы, яны здольныя патрапіць у кожную сталіцу ў Еўропе. Ці думаю я, што яны гэта зробяць? Не, не думаю, бо хаўруснікі з NАТО дзейнічаюць з пазіцый сілы», - адзначыў адмірал Фог.

Ён падкрэсліў, што для NАТО важна «увесь час» ведаць, дзе знаходзяцца гэтыя субмарыны.

«Гэта адна з задач, якія прапісаны ў маіх службовых абавязках як Камандзіра ВМС (ЗША) у Еўропе і ў Афрыцы, а таксама як Камандзіра Аб'яднаных сіл (NАТО) у Неапалі», - падкрэсліў адмірал.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках