27 красавiка 2024, Субота, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрымалі суўладальніка сеткі модных рэстарацый

6
У Менску затрымалі суўладальніка сеткі модных рэстарацый
УЛАД БРЫШТЭЛЬ

32-гадовага бізнэсоўца абвінавачваюць у захоўванні наркотыкаў.

Суўладальнік двух модных менскіх устаноў, бара «Штирлиц» і рэстарацыі-бара «Тише мыши», Улад Брыштэль затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў паводле падазрэння ў распаўсюдзе наркотыкаў, паведамляе tut.by.

32-гадовы бізнэсовец абвінавачваецца ў тым, што ён незаконна з мэтай збыту захоўваў амаль 4,8 г асабліва небяспечнага псіхатропаў - мефедрону.

Знаёмыя бізнэсоўца распавядаюць, што на такі заробак Брыштэля маглі штурхнуць нізкія даходы ад рэстараннага бізнэсу. «Кажуць, ён сам паказаў больш за 20 зробленых ім закладак. Напэўна, грошы былі патрэбныя - дзіця ад першага шлюбу ў яго хворае, а тут Улад сабраўся сваёй дзяўчыне прапанову зрабіць...» - выказаў меркаванне ягоны знаёмы.

У СК не змаглі аператыўна пракаментаваць інфармацыю аб затрыманні.

Брыштэль раней судзімы. У інтэрв'ю Citydog ён распавядаў, як больш за дзесяць гадоў таму атрымаў мінімальны тэрмін паводле артыкула за хуліганства з ужываннем зброі (арт. 339, ч. 3 Крымінальнага кодэкса). У 2013 годзе бізнэсовец удзельнічаў у праекце «Халасцякі» на lady.tut.by.

Мефедрон належыць да амфетаміну, яго продажы пачыналіся ў ЗША блізу васьмі гадоў таму як «солі для ваннаў».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках