27 красавiка 2024, Субота, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нідэрландах выпусцілі гарэлку з цюльпанаў

7
У Нідэрландах выпусцілі гарэлку з цюльпанаў

На адну стандартную бутэльку алкагольнага напою сыходзіць ад 40 да 300 цыбулін расліны.

Кінарэжысёр і прадпрымальнік Джорыс Путман стварыў гарэлку на аснове цыбулін цюльпанаў і вады. Напой атрымаў назву Tulip Vodka, піша «Вокруг света».

Путман эксперыментаваў над стварэннем гарэлкі некалькі гадоў. Пробы праводзіліся на невялікім лікёра-гарэлачным заводзе Clusius Craft Distillers, які належыць стваральніку напою.

Усяго ў арсенале Tulip Vodka два гатункі напояў: Pure (295 еўраў) і Premium (48 еўраў). Для вытворчасці першай Путман выкарыстаў амаль 350 цюльпанавых цыбулін, для апошняй - блізу 40.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках