26 красавiка 2024, Пятніца, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Звесткі пра расейскага шпіёна Аўстрыі перадала брытанская выведка

СМІ: Звесткі пра расейскага шпіёна Аўстрыі перадала брытанская выведка

Гэта было зроблена з мэтай змяніць стаўленне Вены да Масквы.

Аўстрыя атрымала інфармацыю пра аўстрыйскага палкоўніка, якога абвінавацілі ў шпіянажы на Расею, ад спецслужбаў Вялікабрытаніі, паведамляе газета Kleine Zeitung са спасылкай на суразмоўцу ў Мінабароны Аўстрыі.

Паводле інфармацыі крыніцы выдання, Брытанія перадала звесткі пра расейскага агента з мэтай змяніць стаўленне Вены да Масквы.

Адзначаецца, што пастанова перадаць Аўстрыі звесткі пра агента была звязаная з атручваннем у брытанскім Салсбэры экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі.

Газета нагадвае, што Вена адмовілася высылаць расейскіх дыпламатаў праз скандал з атручваннем.

Раней аўстрыйскае выданне Profil паведамляла, што Аўстрыя атрымала інфармацыю пра экс-палкоўніка Узброеных сіл, які працаваў на выведку РФ, ад Нямеччыны.

Нагадаем, у Аўстрыі затрымалі экс-палкоўніка Узброеных сілаў краіны паводле падазрэння ў працы на расейскую выведку з канца 1990-х гадоў.

Расследаванне вядзецца ў дачыненні да 70-гадовага аўстрыйскага палкоўніка ў адстаўцы, які перадаваў расейскай вайсковай выведцы інфармацыю аб міграцыйным крызісе, аўстрыйскай вайсковай авіяцыі і артылерыйскіх сістэмах, а таксама дэталёвую інфармацыю пра шмат якіх аўстрыйскіх высокапастаўленых вайскоўцаў.

Са звестак выдання, за свае паслугі палкоўнік з Зальцбурга атрымаў блізу 300 тысяч еўра.

Акрамя таго, са звестак Kronen Zeitung, быў раскрыты супрацоўнік Федэральнага міністэрства абароны Канстытуцыі і барацьбы з тэрарызмам (BVT), які шпіёніў на карысць Расеі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках