27 красавiка 2024, Субота, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея заплаціць сама сабе $1 мільярд па запазычаннях Лукашэнкі

17
Расея заплаціць сама сабе $1 мільярд па запазычаннях Лукашэнкі
ФОТА: REUTERS

Мінфін РФ даў Беларусі крэдыт на выплату раней выдадзеных крэдытаў.

Беларусі ўдалося дамовіцца з Расеяй аб выдзяленні новага крэдыту ў 2019 годзе. Пра гэта БелТА паведаміў у панядзелак міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч.

«Усё ў парадку, усе рашэнні прынятыя. Пытанне цяпер застаецца ў падрыхтоўцы пагаднення. Але гэта ўжо наступны год», - сказаў ён, дадаўшы, што «нейкіх новых рашэнняў» Менск «не чакае» ні з расейскага боку, ні са свайго».

Гаворка ідзе пра суму 630 млн даляраў, распавядаў у кастрычніку кіраўнік Мінфіна Расеі Антон Сілуанаў.

Грошы, з ягоных слоў, будуць выдзеленыя на выплату крэдытаў, якія выдаваліся Беларусі раней. Менск прасіў 1 млрд даляраў, але ў Маскве пагадзіліся толькі на суму, якая дазволіць Беларусі вярнуць асноўны абавязак.

Агулам за два гады Расея заплаціць сама сабе па крэдытах Беларусі блізу 1 млрд даляраў. За студзень-жнівень 2018 года аб'ём такіх аперацый ужо склаў 281,8 млн даляраў.

Беларускі ўрад пазычыў 613,9 млн даляраў у Мінфіна РФ і расейскіх банкаў, і амаль палову сумы вярнуў у Расею ў выглядзе плацяжоў па пазыках.

У верасні 2017 года Беларусь атрымала ад Расеі дзесяцігадовы дзяржаўны крэдыт у расейскіх рублях на 700 млн даляраў. Ён таксама прызначаўся для выплаты раней выдадзеных Расеяй крэдытаў.

Агульны аб'ём дзяржаўнай запазычанасці Беларусі перавышае 16 млрд даляраў, прычым на 80% гэта пазыкі, намінаваныя ў замежнай валюце. У рэзерве цэнтрабанка тым часам толькі блізу 7 млрд даляраў, і каб ажыццяўляць выплаты яму даводзіцца закупляць валюту на рынку, які і без таго пакутуе ад недахопу экспартнага даходу.

У апошнія два гады згладзіць дэфіцыт дапамагала насельніцтва, якое прадавала амаль 2 млрд даляраў у выглядзе ашчаджанняў і даходаў, атрыманых ад працы ў краінах СНД.

Але цяпер гэтая падтрымка падае, пішуць экспэрты Вышэйшай школы эканомікі: за студзень-ліпень насельніцтва прадало на 920 млн даляраў больш, чым купіла. Чысты аб'ём продажаў упаў амаль на 20%, а пасля рэзкага паслаблення беларускага рубля ў жніўні фізічныя асобы і зусім маглі стаць чыстымі пакупнікамі, адзначаюць у ВШЭ.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках