26 красавiка 2024, Пятніца, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пецярбуржцы Tequilajazzz: Калі беларускі Re1ikt спявае нашую песню, думаем, што кавер пераўзышоў арыгінал

Пецярбуржцы Tequilajazzz: Калі беларускі Re1ikt спявае нашую песню, думаем, што кавер пераўзышоў арыгінал

Гурт Tequilajazzz выступіў у Менску пасля доўгага перапынку.

У клуб Re: public Tequilajazzz прыехаў з юбілейным турам. У гэтым годзе гурт адзначае 25-годдзе, піша kp.by. За гэты час музыкі некалькі разоў заяўлялі, што калектыў спыняе існаванне, мяняўся склад - нязменным увесь час заставаліся вакаліст Яўген Фёдараў і бубнач Аляксандр Воранаў.

- Страшная лічба! - засмяяўся Фёдараў, распавядаючы пра 25-годдзе гурта. І тут музыкам на сцэну хтосьці з гледачоў працягнуў прэзент. - О, нічога сабе! Саша, паглядзі: значок у колерах нацыянальнага сцяга Беларусі, а на ім напісана: Tequilajazzz 25. Дзякуй за падарунак. Саша ацаніў. Я таксама ацаніў, але Саша ж у нас адсюль родам.

Аляксандр Воранаў у Беларусі бывае значна часцей, чым гурт, у якім ён грае. У гэтым годзе паспеў пабываць тры разы, праўда два з іх - у аэрапорце.

ЛЮДЗЕЙ НА КАНЦЭРЦЕ БЫЛО НЯШМАТ
ФОТА: СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ

- А адзін раз ездзіў на малую радзіму, - распавядае бубнач. - Я нарадзіўся ў Ленінградзе, але мае бацькі з Беларусі - з вельмі старога горада Магілёўскай вобласці - Крычава.

Навіна аб тым, што на канцэрце будуць гучаць старыя гіты публіка ўспрыняла крыкамі ўхвалення, новенькага, мяркуючы з рэакцыі, ніхто не чакаў.

- Неяк сустрэў напярэдадні канцэрту ў Пецярбургу хлопца. Ён спытаў, ці будзем граць што-небудзь новенькае. І калі я сказаў, што не, ён уздыхнуў з палёгкай: «Фух! Добра», - успомніў гісторыю Фёдараў. - Мы падумалі, што юбілейны тур павінен быць рэтраспектыўны, з упорам на старыя песні. Увогуле, шалёны олдскул!

НА АПОВЯД ФЁДАРАВА ПРА ТОЕ, ШТО ПРАЗ ТУМАН ГУРТУ БУДЗЕ НЯПРОСТА ВЫЛЯЦЕЦЬ З МЕНСКА, ГЛЕДАЧЫ КРЫЧАЛІ: "ЗАСТАВАЙЦЕСЯ!"
ФОТА: СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ

Так і атрымалася: гучалі старыя песні. Перад «антыпедагагічнай» песняй «Бляха Муха» Фёдараў загаварыў пра брата Андрэя Міхайлава, з якім разам гралі ў гурце «Объект насмешек».

- Праз гэтую песню нам увесь час хочуць забараніць гастролі. Гэта толькі мая віна. Дакладней, віна майго старэйшага брата, які яе калісьці напісаў, - сказаў музыка. - Я абяцаў, што да самай сваёй смерці (спадзяюся, гэта адбудзецца няхутка) буду гэтую песню выконваць. Песня антыпедагагічная, якая расказвае, як стаць дрэнным і добрым. Ці хаця б лысым - такім жа, як і я.

Перад песняй «Мільёны павольных лілей» Фёдараў пахваліў беларускі гурт Rel1ct. А Воранаў, дарэчы, цёпла адгукаўся пра TonqiXod.

- Нам няпроста яе граць, бо мы цяпер ведаем новую версію ў выкананні вашага беларускага гурта Rel1ct, - сказаў Яўген Фёдараў. - І, здаецца, гэта той выпадак, калі кавер-версія перасягнула арыгінал. Калі мы граем, я ўвесь час параўноўваю: «Ух ты! Недацягваем мы».

МЕНСКІ ТУМАН НЕ ПІЎ «ТЭКІЛЫ», А ВОСЬ ПУБЛІЦЫ - ТАК
ФОТА: СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ

На наступны дзень пасля менскага канцэрту ў юбілейным туры гурта быў Калінінград. У сацсетках Tequilajazzz з'явіўся запіс пра тое, што гэтую ж песню пераспяваў мясцовы гурт «Хэдшот». Некалькі гадоў таму песню спявала і літоўская спявачка Аліна Арлова.

- Дарэчы, мой улюбёны бас-гітарыст асвоіў новую сумежную прафесію. Яго цяпер не выгнаць з-за бубнаў, - пажартаваў Воранаў, калі Фёдараў заняў месца бубнача.

Калі канцэрт скончыўся, а большая частка гледачоў ужо стаяла ў чарзе ў гардэроб, Яўген Фёдараў змыў з твару торт і выйшаў на танцпляц. Зрабіў сэлфі з фанатамі і паставіў некалькі аўтографаў, бо «на дыску такога добрага гурта заўсёды прыемна распісацца».

КАНЦЭРТ СКОНЧЫЎСЯ ПАД 23 ГАДЗІНЫ
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках