27 красавiка 2024, Субота, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У кастрычніку грошы беларусаў знікалі з усіх тыпаў дэпазітаў

5
У кастрычніку грошы беларусаў знікалі з усіх тыпаў дэпазітаў

Зберажэнні ў беларускіх рублях упалі на 5,3%.

Беларускія прадпрыемствы ў кастрычніку гэтага года значна скарацілі тэрміновыя дэпазіты ў нацыянальнай валюце і нарасцілі валютныя. Пра гэта сведчаць звесткі статсправаздачнасці Нацбанку, паведамляе spektr.by.

Паводле звестак фінансавай установы, тэрміновыя дэпазіты ў беларускіх рублях на 1 лістапада склалі 6,84 мільярда рублёў, яны павялічыліся за дзесяць месяцаў з пачатку года на 7,2%.

У кастрычніку дэпазіты ў нацвалюце ўпалі на 5,3%, пры тым, што ў верасні быў адзначаны іх рост на 1,9%. На долю фізічных асоб прыпадае за 3,9 млрд рублёў. Спачатку года зафіксаваны рост дэпазітаў на 16,6%.

Дэпазіты прадпрыемстваў склалі 2,95 мільярда рублёў, з пачатку года адзначанае зніжэнне на 3,1%, а ў кастрычніку зніжэнне зафіксаванае на 11,9%.

Скарачэнне тэрміновых дэпазітаў прадпрыемстваў і існых рахункаў насельніцтва ў нацвалюце стала прычынай памяншэння шырокай грашовай масы агулам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках