18 красавiка 2024, Чацвер, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: АЭС пагоршыла эканамічную бяспеку Беларусі

36
Леанід Злотнікаў: АЭС пагоршыла эканамічную бяспеку Беларусі

Электрычнасць у Беларусі хутка не будзе куды падзець.

Лукашэнка загадаў ураду Беларусі распрацаваць спецыяльны план, каб беларусы трацілі больш на электрычнасць, таму што яе хутка не будзе куды падзець.

Раней электрычнасці не ставала, а цяпер яе падзець не будзе куды. Як заявіў Аляксандр Лукашэнка на спецыяльнай нарадзе ў энэргетыцы, сёлета Беларусь адмовілася ад імпарту электраэнэргіі. І загадаў больш выдаткоўваць, паведамляе «Белсат».

«Удзельнае спажыванне электраэнэргіі ў нас у 2-3 разы ніжэйшае, чым у развітых краінах. Ёсць куды імкнуцца. І гаворка не пра эканомію і асцярожнае спажыванне энэргарэсурсаў», - заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка запатрабаваў ад урада да чэрвеня распрацаваць план рэформаў энэргасектар, каб уся краіна адмаўлялася ад вугалю, газу і нафты, і пераходзіла на электрычнасць. Таму што налета як раз павінны запусціць першы энэргаблок Астравецкай АЭС.

«У нас будзе значны лішак электраэнэргіі, асабліва пасля ўводу АЭС. Гэта галоўнае пытанне ў рэфармаванні ўсяго энэргетычнага сектара. І дзіўна, што ва ўрадзе пакуль маўчаць. Калі ў вас ёсць нейкі план, то паінфармуйце мяне», - дадаў Лукашэнка.

Ад міністраў Лукашэнкі запатрабаваў забяспечыць 100-працэнтную энэргетычную незалежнасць і бяспеку. З АЭС незалежнасці не атрымаецца: станцыя пабудавана расейцамі на расейскі крэдыт, і можа працаваць толькі на расейскім паліве. АЭС на самай справе пагоршыла эканамічную бяспеку, мяркуе Леанід Злотнікаў.

«Яна была пабудаваная з відамі на тое, каб экспартаваць энэргію ў краіны Балтыі, на Захад, будзем зарабляць грошы. Але мы ведаем палітычную сітуацыю. Пакуль гэтая праблема не вырашана», - мяркуе эканаміст Леанід Злотнікаў.

Расея і Украіна маюць свае магутнасці, а Польшча і краіны Балтыі адмовіліся ад электрычнасці з АЭС, якую там лічаць небяспечнай.

«Атрымалася, што мы пабудавалі станцыю для прэстыжу, каб ганарыцца, што Беларусь - атамная дзяржава», - рэзюмуе Злотнікаў.

У забеспячэнні энэргетычнай незалежнасці Лукашэнка загадаў ураду ўлічыць досвед суседзяў. Калі глядзець не на СНД, а на краіны Еўразвязу, то першы станоўчы досвед - гэта тэрмінал для звадкаванага газу, набыты Літвой. Цяпер літоўцы не залежаць ад манаполіі «Газпрама».

«У Літвы гэты тэрмінал стаў прыкметным фактарам незалежнасці ад адзінай крыніцы, і цяпер кампаніі «Газпрам» і нарвежская «Statoil» паміж сабой канкуруюць, каб патрапіць на гэты рынак Літвы, Латвіі і Эстоніі», - кажа Рытас Стэсаліс, экспэрт Асацыяцыі літоўскіх энэргетычных кампаній.

Стэсаліс ўзгадвае, што 10 гадоў таму Літва прапаноўвала Беларусі разам удзельнічаць у гэтым праекце, каб купляць газ на глабальным рынку. Але тады ў беларускіх уладаў не хапіла палітычнай волі.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках