27 красавiка 2024, Субота, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрэбная сапраўдная альтэрнатыва рэжыму

13
Патрэбная сапраўдная альтэрнатыва рэжыму
МІКОЛА СТАТКЕВІЧ

Як нам захаваць краіну.

Звычайна ў несвабодных краінах нават дэкарацыйныя "апазіцыя" і "парламент" маюць сэнс. Персаналістычныя дыктатуры падаюць раптам і рэзка. Тады ўсе раней імітавальныя органы і інстытуты раптам набываюць значэнне сапраўдных.

Але Беларусь у іншай геапалітычнай сітуацыі. Мы пад каласальным уплывам з Усходу. Да таго ж, звычайныя людзі бачаць сітуацыю так – ненавісны большасцю блазан ва ўладзе, паслухмяныя блазны ў "апазіцыі", блазны з Захаду з іх дэкарацыйным дыялогам з злачынцам. І толькі ў Крамлі "сапраўдны мужык". Пры такім раскладзе гэты "мужык" і задавальняе каласальны попыт нашага грамадства на альтэрнатыву, робіцца для большасці галоўнай надзеяй на перамены.

Людзі пераносяць сваё стаўленне да палітыкаў на іх ідэі. Дэградацыя зарэгістраванай апазіцыі ўплывае на стаўленне да яе праграмаў. Калі такое было, каб за "інтэграцыю" з РФ – 65%? І гэта напярэдадні сацыяльнага выбуху. Мы так краіну страцім.

БНК і Народная Грамада імкнуцца паказаць сябе сапраўднай альтэрнатывай рэжыму. Пры адсутнасці сапраўдных выбараў мы выходзім на вуліцы і змагаемся за правы людзей. Каб яны бачылі, што патрыёты гатовыя на ахвяры за народ.

Калі патрыятычныя сілы не стануць у масавай свядомасці рэальнай і дзейснай альтэрнатывай уладзе, не заслужаць давер людзей, то для Беларусі застанецца адзін шлях – без альтэрнатывы ў РФ.

Будзем мужнымі, каб абараняць правы людзей і захаваць Беларусь.

Мікола Статкевіч, Фэйсбук

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках