27 красавiка 2024, Субота, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Быкаў: Злучаныя Штаты Расеі цалкам рэальныя

4
Быкаў: Злучаныя Штаты Расеі цалкам рэальныя
ДЗМІТРЫЙ БЫКАЎ

Цэнтралізацыя ператварыла РФ у «турму народаў».

Расея можа стаць сапраўднай федэрацыяй, калі ў краіне будзе развівацца самакіраванне. Такое меркаванне ў эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы" выказаў расейскі паэт Дзмітрый Быкаў.

"Калі ў Расеі будзе развівацца якое-ніякае самакіраванне, калі ў Расеі размовы пра федэралізацыю не будуць уважацца за заклікі да распаду, а будуць проста знакам умацавання нармальнай улады на месцах, Расея цалкам адбудзецца ў гэтым фармаце, і яна зусім не абавязаная быць імперыяй. Яна цалкам можа быць такой гіганцкай паслярымскай Еўропай або Амерыкай. Так, Злучаныя Штаты Расеі цалкам рэальныя", – сказаў ён.

Паводле словаў паэта, у Расеі "не трэба душыць яе дэцэнтралізацыю і не трэба паўсюль бачыць заклік да распаду".

"Не трэба палохаць распаду. Калі ўвесь час цэнтралізаваць, то гэта найдакладнейшы шлях да пабудовы турмы народаў. Не трэба ўвесь час прыгнятаць. Трэба ж даць развівацца зусім свабодна нейкім народным талентам", – мяркуе Быкаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках