27 красавiка 2024, Субота, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакат: Януковіч не можа рухацца

34
Адвакат: Януковіч не можа рухацца
ВІКТАР ЯНУКОВІЧ
ФОТА: КОММЕРСАНТ

У Расеі пацвердзілі цяжкі стан экс-кіраўніка Украіны.

Экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, які ўцёк у Расею, знаходзіцца ў цяжкім стане і не можа рухацца.

Пра гэта заявіў адзін з ягоных адвакатаў Аляксандр Гарашынскі. Паводле ягоных словаў, ягоны падабаронны не зможа выступаць з апошнім словам у судзе аб дзяржаўнай здрадзе 19 лістапада, паведамляе "Громадське".

"Я быў у Маскве ў пятніцу. Паехаў абмеркаваць пытанне ягонага ўдзелу ў відэаканферэнцыі (у якой Януковіч павінен сказаць апошняе слова). Я сустрэўся з ім у лякарні. Дыягназ дакладна сказаць не магу, гэта будзе некарэктна. Але траўма досыць цяжкая і ён не можа рухацца", – сказаў адвакат.

Гарашынскі апавёў, што Януковіч на стан 18 лістапада знаходзіцца ў лякарні.

У панядзелак, 19 лістапада, абвінавачаны ў дзяржздрадзе ўцёклы экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч павінен быў выступіць у судзе з апошнім словам.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках