26 красавiка 2024, Пятніца, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэй можа змяніць на пасадзе кіраўніка ўрада Брытаніі экс-прэм'ер Кэмеран

Мэй можа змяніць на пасадзе кіраўніка ўрада Брытаніі экс-прэм'ер Кэмеран
ТЭРЭЗА МЭЙ
ФОТА: AP

Дэвід Кэмеран пакінуў пасаду ў 2016 годзе пасля вынікаў рэферэндуму аб выхадзе Брытаніі з ЕЗ.

У выпадку, калі торы вылучаць вотум недаверу ў дачыненні да дзейнай прэм'ер-міністаркі Тэрэзы Мэй і вымусяць яе сысці ў адстаўку, месца кіраўніка ўрада Вялікабрытаніі з высокай дзеллю імавернасці зойме экс-прэм'ер - 52-гадовы Дэвід Кэмеран, які пакінуў пасаду ў 2016 годзе - праз вынікі рэферэндуму аб выхадзе з ЕЗ.

Пра гэта заявіў у нядзелю, 18 лістапада, Стыў Хілтан, у мінулым дырэктар аддзела стратэгічнага планавання ў адміністрацыі Кэмерана, піша newsru.co са спасылкай на таблоід The Daily Mail.

На думку Хілтан, якога называюць "гуру экс-прэм'ера", вяртанне Кэмерана ў вялікую палітыку стане правільным выбарам для брытанцаў.

Нагадаем, што ў мінулы чацвер кіраўніца ўрада Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй дала прэс-канферэнцыю, падчас якой заявіла: яна не мае намеру сыходзіць у адстаўку, бо грамадзянам абяцаны выхад з ЕЗ, і яна абавязаная выканаць абяцанае.

Раней у гэты дзень чацвёра міністраў брытанскага ўрада звольніліся на знак нязгоды з ухваленым напярэдадні Тэрэзай Мэй праектам выхаду з ЕЗ, а дэпутат парламента ад кансерватыўнай партыі Джэйкоб Рыс-Моўг, кіраўнік European Research Group, запатрабаваў ў афіцыйным лісце вотуму недаверу дзейнай прэм'ерцы.

Напярэдадні апісаных падзей Мэй ухваліла чарнавы варыянт пагаднення аб Brexit. Яна перакананая, што дакумент, які змяшчае 585 старонак, адпавядае эканамічным інтарэсам краіны, аднак сякія-такія папраўкі мае намер унесці.

Пагадненне стала вынікам марафону перамоў, якія вялі дэлегацыі Вялікабрытаніі і ЕЗ у Брусэлі ў апошнія дні. Ключавымі пытаннямі стануць статус брытанцаў у ЕЗ і грамадзян ЕЗ у Вялікабрытаніі, доступ да працоўнай сілы, прамысловыя стандарты, сяброўства ў Еўрапейскім інвестыцыйным банку, мяжа з Ірландыяй, мытныя тарыфы і зоны пакрыцця мабільных тэлефонаў.

У якасці даты выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ вызначана 29 сакавіка 2019 года. Аднак мяркуецца, што пагадненне будзе падпісанае ў канцы лістапада. Пасля гэтага яно павінна быць ратыфікаванае брытанскім парламентам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках