27 красавiка 2024, Субота, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вяскоўцы ў занядбаных аграгарадках сам-насам з праблемамі

4
Вяскоўцы ў занядбаных аграгарадках сам-насам з праблемамі

Ад чыноўнікаў вяскоўцы чуюць толькі абяцанні.

Інваліды, пенсіянеры ды школьнікі – менавіта яны найбольш цярпЯць ад неўпарадкаванасці ў аграгарадку Ілля Вілейскага раёну. Мясцовыя жыхары скардзяцца на дрэнныя дарогі ды нязручны грамадкі транспарт., паведамяле «Белсат».

Пра занядбанасць вяскоўцы нагадваюць мясцовым уладам пастаянна, аднак у адказ чуюць выключна абяцанкі.

Варта крыху збочыць з асфальтавай дарогі на галоўнай вуліцы Савецкай у аграгарадку Ілля, як адразу трапляеш у пясок і калюжыны. Аляксандр Пірыдовіч пераадольвае дарогу з рызыкаю выпасці са свайго старога і зламанага інваліднага вазка, які гадамі абяцаюць абнавіць.

«Каб мне выехаць метраў сто са свайго завулку на вуліцу, я разоў 10-15 адпачываю. Бо летам пясок – правальваешся, а восенню-вясной – бруд, колы гразнуць», кажа жыхар Ільлі, інвалід-вазочнік Аляксандр Пірыдовіч.

Мясцовыя жартуюць: дарогі, як пасля вайны – маўляў, прыкладна тады іх і аднаўлялі апошні раз. І гэта не адзіная бяда ў Іллі, кажуць жыхары Ільлі.

«Я ў аграгарадку Ілля жыву. Тут у цэнтры памянялі плот – задарма. А мне кажуць – грошы плаці, бо я жыву на суседняй вуліцы».

«Быў прыпынак аўтобуса: Маладэчна – Краснае – Ілля – гэты прыпынак прыбралі. Мы людзі сталага веку, у нас праблема – баляць ногі. А каб дабрацца да новага прыпынку – трэба прайсці паўтара кіламетра».

«Каля сельсавету зрабілі дарогу, але ў школу – вельмі, вельмі дрэнная дарога дзецям хадзіць. Асфальт не пракладзены, яміны, а гэтулькі дзяцей у школу ходзіць шмат гадоў. Мая старэйшая ўнучка адвучылася 11 гадоў, а дарога ўсё такая ж».

Мясцовыя намагаліся ўзяць справы ў свае рукі – скінуліся з уласных грошай на мясцовы міні-рынак, але былы старшыня сельсавету Мікалай Русак паставіў яго за паўтара кіламетра ад вёскі – акурат каля ўласнай аграсядзібы. Сабралі дзясяткі подпісаў за аўтобус з адкіднымі пандусамі.

«Звярнуліся, каб выдзелілі транспарт, у які каляскай можна заехаць. У нас толькі ў Іллі такіх вось – шэсць, інвалідаў-вазочнікаў. Нам прапанавалі раз на месяц, але нас гэта не задавальняе. Мне трэба ў шпіталь, а мне месяц чакаць – я памру за гэты час».

Інваліды-вазочнікі мусяць выконваць рэкамендацыі дактароў, рэгулярна бываць на прыёмах і праходзіць абследаванні, кажа мясцовы жыхар, інвалід-вазочнік Віктар Філістовіч.

Чыноўнікі пра ўсе праблемы ведаюць, з транспартам нават абяцаюць вырашыць.

«Мы разглядалі гэтае пытанне, цяпер збіраем інфармацыю. Перыядычнасць гэтага аўтобуса – раз на месяц, раз на тыдзень… Гэтае пытанне вырашальнае» запэўніў намеснік старшыні Вілейскага райвыканкаму Віктар Снітко.

Пытанне вырашальнае. Праўда, да яго даходзіць таксама і пытанне прыярытэтаў…

«Зразумела, што грошай мала і на ўсё не стае. Але тады трэба зыходзіць з інтарэсаў людзей: што трэба рабіць у першую чаргу, што ў другую і што – у трэцюю. Можа, рамонт кабінета пачакае яшчэ год, а рамонт дарогі патрэбна рабіць тут і цяпер», гэтак бачыць вырашэнне пытанняў Дырэктар офісу па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі.

Дарогі, транспарт і мясцовы рынак – надзённыя праблемы, якія для жыхароў аграгарадка Ілля застаюцца невырашальнымі. Мясцовыя ўлады людзей пакуль не чуюць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках