27 красавiка 2024, Субота, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон: Еўропе трэба больш суверэнітэту

1
Макрон: Еўропе трэба больш суверэнітэту
ЭМАНУЭЛЬ МАКРОН
ФОТА: MUSTAFA YALÇN/ANADOLU AGENCY/GETTY IMAGES

Хаос на сусветнай арэне можа прадухіліць моцны ЕЗ.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заклікаў зрабіць Еўропу больш моцным і больш упэўненым гульцом у свеце, які мог бы прадухіліць хаос на сусветнай арэне.

Пра гэта ён сказаў падчас выступу ў парламенце Нямеччыны, паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Euractiv.

Макрон і канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель апошнімі днямі выкарыстоўвалі серыю вайсковых юбілеяў для аб'яднання праектаў супраць папулісцкіх і нацыяналістычных сіл у Еўропе ды ізаляцыянісцкай палітыкі Дональда Трампа.

Макрон выказаў цвёрдую падтрымку Мэркель у шэрагу рэформаў, накіраваных на ўмацаванне Еўропы.

"Еўропа, і ўнутры яе франка-нямецкая пара, абавязаны не дапусціць, каб свет скаціўся ў хаос, і павінны весці яго шляхам міру. Менавіта таму Еўропа павінна быць моцнай... і атрымаць больш суверэнітэту", - сказаў Макрон.

Прэзідэнт Францыі адзначыў, што менавіта Еўропа першай прасоўвае ідэю зялёнай энергетыкі і процідзеяння змене клімату, і цяпер найбольш моцна намагае на шматбаковых падыходах да гандлю, бяспекі, міграцыі і экалагічнай палітыкі.

Ён сказаў, што Еўропа не павінна "стаць цацкай вялікіх дзяржаў, а павінна ўзяць на сябе вялікую адказнасць за сваю бяспеку і абарону і не прымаць ролю падначаленага ў сусветнай палітыцы".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках