27 красавiка 2024, Субота, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам сталі рассылаць «лісты шчасця»

76
Беларусам сталі рассылаць «лісты шчасця»

Патэнцыйных «дармаедаў» просяць пацвердзіць занятасць.

Беларусам сталі прыходзіць папяровыя лісты з просьбай пацвердзіць сваю занятасць. Такія паведамленні ўжо атрымалі жыхары Бабруйска, паведамляе «Бобруйский курьер». Тым, хто не пацвердзіць занятасць, пагражаюць налічваць плату за гарачае водазабеспячэнне паводле поўнага тарыфу.

У паведамленнях гаворыцца пра тое, што цяпер вядзецца фармаванне спісаў працоўных і непрацоўных грамадзян. Пры гэтым падкрэсліваецца, што «камісія не мае звестак аб Вашай занятасці ў эканоміцы».

У пастаянна дзейнай гарадской камісіі каардынацыі работы ў садзейнічанні занятасці насельніцтва Бабруйска tut.by растлумачылі, што яны рассылаюць інфармацыю толькі тым, пра каго ў іх у базе няма ніякіх звестак. Гэтым людзям трэба пацвердзіць, што яны занятыя ў эканоміцы. У адваротным выпадку іх запішуць у лік не занятых у эканоміцы і з 1 студзеня гарачае водазабеспячэнне для іх прыкметна падаражэе.

- Мы рассылаем інфармацыю аб тым, што з 1 студзеня 2019 года грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы, будуць аплачваць паслугу «гарачае водазабеспячэнне» поўным коштам, - распавялі ў камісіі. - Гэта не персанальныя лісты. Гэтая ж інфармацыя напісаная і ў квітанцыях, якія прыходзяць людзям.

Нагадаем, базу звестак не занятага ў эканоміцы насельніцтва створаць да 1 снежня гэтага года.

Раней паведамлялася, што ўлады не маюць намер рассылаць лісты з апавяшчэннямі тым, хто трапіў у базу.

- Для гэтых мэтаў распрацоўваецца праграмнае забеспячэнне, якое выключае публічнае размяшчэнне персанальных звестак. Гэта дазволіць кожнаму ахвочаму праверыць, ці належыць ён да ліку не занятых у эканоміцы ці не. Старанна прадумваюцца пытанні абароны прыватнасці інфармацыі, каб доступ да яе мог атрымаць толькі сам грамадзянін. Лістоў з паведамленнем рассылаць не плануем. ГА «Менская гарадская жыллёвая гаспадарка» размесціць на паведамленнях аб аплаце ЖКП даведачную інфармацыю аб іх поўным кошце, - распавядала раней старшыня камітэта працы, занятасцi i сацыяльнай абароны Менгарвыканкама Жанна Рамановіч.

У Беларусі ўжо сфармавалі «пробную» базу звестак працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках