27 красавiка 2024, Субота, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Амерыканец аплаціў незнаёмцы набыткі ў супермаркеце

6
Фотафакт: Амерыканец аплаціў незнаёмцы набыткі ў супермаркеце

Мужчына назваў сябе Санта Клаўсам.

У амерыканскім горадзе Дэрбі, штат Вермонт, невядомы мужчына адправіўся ў супермаркет Walmart - і аплаціў набыткі кліентаў крамы, піша «Медуза».

На касе да наведвальніцы Джулі Гейтс падышоў незнаёмы. Ён сказаў, што мае намер заплаціць за ўсе яе тавары. Спярша Гейтс падумала, што мужчына не ў сабе - і прадоўжыла рабіцьзакупы. Але калі яна вярнулася, невядомы па-ранейшаму стаяў каля касы. Ён дачакаўся, пакуль наведвальніца выкладзе ўсе тавары (коштам 200 даляраў), пасля чаго аплаціў набыткі сваёй карткай.

Тады кліентка спытала, хто наогул можа дазволіць сабе быць настолькі шчодрым. Мужчына адказаў: «Санта». З крамы Гейтс выходзіла са слязамі на вачах.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках