27 красавiка 2024, Субота, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд вынес прысуд следчым і экспэрту з Мядзела

16
Суд вынес прысуд следчым і экспэрту з Мядзела

Расследаваннем займаліся супрацоўнікі КДБ.

Маладзечанскі суд прызнаў чатырох следчых з Мядзела і экспэрта вінаватымі ў перавышэнні паўнамоцтваў. Мужчыны асуджаныя на тэрміны ад 3 да 4 гадоў, жанчын прызналі вінаватымі, але адпусцілі ў зале суда. Такі вырак абвясціла суддзя Вольга Дубовік, паведамляе tut.by.

Старэйшы следчы Максім Валеўка асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі. Начальнік Мядзельскага РАСК Аляксандр Штур прысуджаны да 3,5 года, а ягоны намеснік Міхаіл Сакалдынскі - да 3 гадоў. Усе яны будуць адбываць пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яшчэ пяць гадоў ім нельга працаваць у органах, былых супрацоўнікаў СК пазбавілі званняў.

Следчы Ганна Сакалдынская і экспэрт Алена Кабіценка асуджаныя на тэрміны па тры гады, але з адтэрміноўкай выканання на два гады. Гэта значыць, яны застануцца на свабодзе, калі зноў не парушаць закон.

Пракурор прасіў прызначыць мужчынам больш строгае пакаранне - ад 4 да 6 гадоў пазбаўлення волі. Самі фігуранты і адвакаты прасілі не пазбаўляць свабоды жанчын - знаходзячыся ўжо паўгода пад вартай, яны не бачылі сваіх непаўналетніх дзяцей.

Жанчын са слязамі сустракалі родныя. І экспэрт, і следчы адмовіліся ад усякіх каментароў.

Нагадаем, суд у Маладзечне разглядае крымінальную справу ў дачыненні да чацвярых супрацоўнікаў Мядзельскага РАСК і экспэрта. Старэйшага следчага Максіма Валеўку абвінавачваюць у тым, што ў лютым 2018 года ён двойчы ўдарыў гумавай палкай 21-гадовую Вольгу Даўжук. Жанчына заявіла аб крадзяжы тэлефона, але выявілася, што проста забылася яго ў сяброўкі пасля дыскатэкі.

Пазней яна знайшла ў сябе на целе сіняк і распавяла родным, а тыя звярнуліся ў органы.

Яшчэ трое супрацоўнікаў СК, паводле версіі абвінавачвання, дапамаглі калегу замяць справу аб ужыванні гвалту, а экспэрт падрабіў вынікі экспэртызы. Сама пацярпелая не ўтойвае: пад раніцу пасля вечарынкі праз выпітае спіртное яна памятае не ўсё, прэтэнзій да абвінавачаных у яе няма. Расследаваннем займаліся супрацоўнікі КДБ.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках