27 красавiка 2024, Субота, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Прысуд паводле справы РЭП разгледзяць у ААН

5
Генадзь Фядыніч: Прысуд паводле справы РЭП разгледзяць у ААН
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ
ФОТА: ІРЫНА АРЭХОЎСКАЯ, BELSAT.EU

Генадзь Фядыніч распавёў пра далейшыя крокі незалежнага прафзвязу.

Як вядома, лідараў незалежнага Беларускага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзя Фядыніча і Ігара Комлік абвінавацілі ў нібыта ўхіленні ад выплаты падаткаў. Cуд Савецкага раёну Менску прызначыў абодвум фігурантам крымінальнай справы па 4 гады «хатняй хіміі». Менскі гарадскі суд пакінуў прысуд без змен.

Цяпер ужо экс-старшыня РЭП Генадзь Фядыніч распавёў «Радыё Рацыя», як збіраецца абскардзіць судовы прысуд далей:

- Ёсць магчымасць праз старшыню гарадскога суда, або ў Вярхоўны суд... Мы таксама рыхтуем дакументы ў Камітэт правоў чалавека ААН... Я скажу, што буду жывым памочнікам выконваць абавязкі старшыні прафзвязу, таму што мне далі пасаду дарадца-кансультанта з даволі шырокімі паўнамоцтвамі. Калі ўлада разлічвала такім чынам «стрыножыць» гэты прафзвяз, то ў мяне цяпер будзе яшчэ больш магчымасцяў ісці да людзей.

Абавязкі старшыні РЭП да 2020 года будзе выконваць ранейшая намесніца Фядыніча Зінаіда Міхнюк.

Праваабаронцы і міжнародныя прафзвязныя арганізацыі ўважаюць справу і прысуд супраць лідараў незалежнага прафзвязу палітычнымі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках