12 жнiўня 2026, Серада, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Беласточчыне памёр архімандрыт Гаўрыіл

На Беласточчыне памёр архімандрыт Гаўрыіл

Архімандрыт Гаўрыіл памёр на 55 годзе жыцця.

22 лістапада на 55 годзе жыцця памёр архімандрыт Гаўрыіл (сапраўднае прозвішча Гіба) са скіта Святых Антонія і Феадосія Пячэрскіх у Адрынках на Беласточчыне, паведамляе «Радыё Рацыя».

Архімандрыт Гаўрыіл нарадзіўся ў 1964 годзе ў Саколцы, а паходзіў з вёскі Вярхлессе. Быў выпускніком вышэйшай духоўнай праваслаўнай семінарыі і хрысціянскай багаслоўскай акадэміі ў Варшаве.

Ад пачатку сваёй духоўнай дарогі звязаны быў з Дабравешчанскім манастыром у Супраслі. У 1986 годзе быў высвечаны ў сан манаха. А два гады пазней стаў архімандрытам. З 1 траўня 2000 года ўзначальваў манашскую супольнасць у Супраслі.

Са студзеня 2009 года арганізаваў манашскае жыццё ў скіце ў Адрынках. Быў адзіным з духоўных Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, які адмовіўся ад годнасці епіскапа. Меў званне доктара багаслоўскіх навук.

Архімандрыт Гаўрыіл быў папулярны сярод жыхароў Беласточчыны, у вольных хвілінах займаўся зёлалячэннем. У 2013 годзе пра яго Юры Каліна зняў дакументальны фільм «Ахімандрыт».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках