12 жнiўня 2026, Серада, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Мы выпрацуем парады для «дармаедаў»

12
Генадзь Фядыніч: Мы выпрацуем парады для «дармаедаў»
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ
ФОТА: PRACA-BY.INFO

Дарадца-кансультант прафзвязу РЭП распавёў пра тое, ці будзе працаваць абноўлены дэкрэт пра «дармаедаў».

У Беларусі будзе база «дармаедаў», кожны жыхар Беларусі зможа атрымаць доступ да базы людзей, якія не былі заняты ў эканоміцы, паведаміла міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. База звестак «дармаедаў» будзе размешчаная на Адзіным партале электронных паслуг.

Сітуацыю «Радыё Рацыя» каментуе дарадца-кансультант прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч:

- Я не ведаю, як будзе працаваць гэтая база, але відавочна, што ўлады ніяк не хочуць адстаць ад групы людзей, якіх называюць «дармаедамі». А гэта нікому не трэба. Гэта не матывацыя да працы, а наадварот. І на апошнім пасяджэнні рады прафзвязаў РЭП была прынятая пастанова звярнуцца да юрыстаў, зацікаўленых бакоў і на наступным тыдні выпрацаваць парады для людзей, якія не занятыя ў эканоміцы. І наогул трэба вырашыць, што рабіць з гэтым дэкрэтам далей. Бо і ў новым дакуменце вельмі шмат супярэчнасцяў. Я разумею жаданне дзяржавы, каб народ працаваў за 250-300 рублёў. Але, калі вы хочаце, каб не было «дармаедаў», то прапануйце годны заробак. Паглядзіце, якія выдаткі ідуць на войска, на сілавікоў, на розныя непатрэбныя мерапрыемствы. Зэканомце на гэтым і дайце людзям магчымасць зарабляць.

- На ваш погляд, ці эфектыўна будзе працаваць дэкрэт?

- Не думаю. Можа атрымацца, як у мінулы раз, калі большасць людзей адмовіліся штосьці выплачваць. Цяпер стварылі розныя камісіі, якія займаюцца працаўладкаваннем беспрацоўных, але хай зададуцца пытаннем: чаму туды так мала ідзе людзей? Для мяне тут адказ відавочны.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках